Вы тут

Гродзеншчына: дэпутацкіх мандатаў – 13, кандыдатаў - 57


У Гродзенскай вобласці ў спісы для галасавання ўключаны каля 777 тысяч выбаршчыкаў.


Фота: БЕЛТА

11 верасня, акрамя 642 участкаў, дзе можна было прагаласаваць датэрмінова, таксама адкрыўся 41 выбарчы участак у бальніцах, прафілакторыях, санаторыях, сацыяльных установах і 3 ўчасткі ў вайсковых часцях. Як правіла, участкі размешчаны ў звычных для людзей будынках непадалёк ад месца іх жыхарства. А для насельнікаў аддаленых населеных пунктаў арганізавалі падвоз да ўчасткаў. За ходам галасавання ў вобласці сочаць 2870 нацыянальных назіральнікаў, а таксама прадстаўнікі шэрагу міжнародных арганізацый.

    – Парламент прымае важнейшыя законы, па якіх мы жывем. Хачу звярнуцца да ўсіх выбаршчыкаў Гродзеншчыны, каб яны прышлі на выбарчыя ўчасткі і выбралі ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу дастойных, кампетэнтных людзей, якія будуць працаваць над развіццём і ўдасканаленнем заканадаўчай базы нашай краіны, - зазначыў напярэдадні асноўнага дня галасавання старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір КРАЎЦОЎ.

Карэспандэнт “Звязды” пабываў на выбарчым участку №12 Гродзенскай – Цэнтральнай выбарчай акругі №51.

     – У гэты раз больш пільная ўвага да выбарчай кампаніі праяўляецца з боку назіральнікаў ад самых розных аб’яднанняў, – паведаміў старшыня ўчастковай выбарчай камісіі Аляксандр КАРЭЎСКІ.

    – Якія меркаванні выказваліся?

    – Штодзённа назіральнікі пакідалі акты аб выніках назірання. Там адзначана, што выбарчая кампанія на ўчастку праходзіць у поўнай адпаведнасці з Выбарчым кодэксам, ніякіх заўваг аб парушэннях не паступала. А на тыя пытанні, што ставіліся, быў дадзены падрабязны пісьмовы адказ са спасылкамі на адпаведныя артыкулы Выбарчага кодэкса, пасля чаго ніякіх абгрунтаваных прэтэнзій быць проста не можа.

    – Наколькі актыўна праводзілі выбарчую кампанію прэтэндэнты на дэпутацкі мандат?

    – У плане агітацыі актыўнасць адчувалася толькі ад аднаго з пяці кандыдатаў у дэпутаты. Пастаянна прыходзілі і сачылі за ходам выбарчай кампаніі давераныя асобы, прадаставілі друкаваныя матэрыялы для агітацыі. Астатнія кандыдаты ніякай агітацыйнай актыўнасці на нашым участку не праявілі.

 У назіральнікаў, якія працавалі 11 верасня на гэтым участку (давераная асоба кандыдата ў дэпутаты, прадстаўнікі кампаніі “Права выбару” і Беларускага фонда міру), нейкіх заўваг не было.  У прыватнасці,  назіральнік ад Гродзенскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання “Беларускі фонд міру” Алена ПОЦЬКА адзначыла, што і падчас датэрміновага галасавання, і ў асноўны дзень выбараў усё праходзіць згодна з Выбарчым кодэксам.

Барыс ПРАКОПЧЫК.

                                                                                                                                       prakopchik@zviazda.by    

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».