Вы тут

Што цікавага паглядзець па тэлебачанні на наступным тыдні


Што: драма «Слон»

Калі і дзе: «Беларусь 3», 13 верасня ў 16.10

Рэжысёр-пачатковец Уладзімір Карабанаў узяў некалькі дурняў, аднаго слана, практычна бясконцую рускую дарогу, усё перамяшаў, не ўзбоўтваючы, і атрымалася драма «Слон». Дарэчы, паводле першага сцэнарыя, напісанага больш як 10 гадоў таму, фільм мусіў быць баявіком і завяршацца зусім інакш, але ў выніку шматлікіх пераробак і дапрацовак стаў куды разумнейшым і больш духоўным.

...Цыркавы слон Бодхі захварэў, і адміністрацыя вырашыла ўсыпіць яго. «Пачэсную» місію ўсклалі на вадзіцеля трэйлера Зарэзіна (вельмі арганічны ў гэтай ролі музыкант Сяргей Шнураў). Але па дарозе да яго прыбіваецца мілая дзяўчына Боні (Настасся Смятаніна) — клаўнеса, якая выпадкова адстала ад сваёй трупы, — і місія набывае іншы кірунак. Героі атрымліваюць унікальны шанц дапамагчы адно аднаму і зрабіцца крыху лепшымі, чым былі. «У якім баку Індыя?» — пытаецца ў прахожых Боні, ведучы за сабой слана. Людзі толькі круцяць пальцамі ля скроні. Але дзяўчына верыць, што ўсё скончыцца добра...


Што: фільм-катастрофа «Тытанік»

Калі і дзе: «Беларусь 2», 17 верасня ў 21.10 і 18 верасня ў 17.05

Бюджэт у 200 мільёнаў і касавыя зборы ў больш як 1,8 мільярда долараў, 11 статуэтак «Оскар», уключаючы галоўную, за найлепшы фільм плюс яшчэ 10 прэстыжных міжнародных прэмій, неафіцыйны тытул «самага лепшага фільма ў жанры меладрамы», неверагодна кранальная загалоўная песня ў выкананні Селін Дыён — гэта далёка не поўны спіс прычын, паводле якіх варта яшчэ раз паглядзець работу Джэймса Кэмерана.

...Джэк і Роўз — з розных слаёў грамадства, і сустрэцца, а тым больш пакахаць адно аднаго, яны маглі хіба што выпадкова. Напрыклад, на першым і апошнім рэйсе суперлайнера «Тытанік», які вёз больш за 2 тысячы чалавек са Старога Свету ў Новы, але сустрэў свой канец у халодных водах Паўночнай Атлантыкі. Як гэта бывае, калі каханне перамагае смерць? Прыгадайце наноў, паглядзеўшы «Тытанік».


Што: меладрама «Калі дрэвы былі вялікімі...»

Калі і дзе: СТБ, 18 верасня ў 13.55 і 1.25

Былы франтавік Кузьма Іарданаў, які страціў падчас вайны жонку, паціху співаецца і нідзе не працуе, перабіваецца выпадковымі заробкамі і застаецца без маскоўскай прапіскі. Аднойчы ён дапамагае бабульцы данесці да кватэры пральную машынку, але выпадкова ўпускае яе з лесвіцы і сам падае следам, трапляючы ў бальніцу. Праведвае яго тая самая старая, расказвае пра сваё жыццё, у тым ліку пра дзяўчыну-сірату Наташу, якая жыве ў яе роднай вёсцы. Іарданаў едзе ў вёску і выдае сябе за бацьку дзяўчыны, але аказваецца негатовым да таго, што тая паверыць у яго хлусню настолькі шчыра і самааддана. Сіла гэтай веры прымушае Кузьму літаральна перакраіць сябе, каб вярнуцца да нармальнага жыцця і стаць чалавекам, насамрэч вартым любові і павагі.

Загаловак у газеце: Вера супраць сілы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».