Вы тут

Прыгадваем некаторыя работы акцёра Яўгена Лявонава


Ён не пражыў і сямідзесяці, але паспеў зрабіць насамрэч багата: сыграць амаль у паўсотні спектакляў, зняцца больш як у 100 фільмах, агучыць шэраг мультфільмаў, у тым ліку маляваную экранізацыю архангельскіх апавяданняў і серыю прыгод Віні-Пуха. Яўген Лявонаў не стаў заложнікам камедыйнага жанру, бо часта іграў на кантрасце і напаўняў вонкава забаўнае глыбокім сэнсам. Нядаўні юбілейны дзень нараджэння артыста — выдатная нагода, каб прыгадаць яшчэ раз некаторыя яго работы.


1961, «Паласаты рэйс»

«Тыграм трэба гуляць, каб не было рахіту, і ноччу я іх пасу»

Хто не памятае абаяльнага кухара Шулейкіна, які быў вымушаны выдаць сябе за дрэсіроўшчыка тыграў, каб вярнуцца з экзатычнай спякотнай краіны назад у СССР? Чаго вартыя хоць бы яго лекцыя пра тыграў «у разрэзе» і эратычна-музычнае папуры ў мыльнай пене «пад бокам» у тыгра!


1965, «Трыццаць тры»

«Шчасце, калі раніцай хочацца на працу, а ўвечары — дамоў»

З гэтай карціны пачалося шматгадовае супрацоўніцтва рэжысёра Георгія Данелія і акцёра Лявонава. Менавіта тут «унікальны пацыент стаматолага» Іван Траўкін выканаў урывак з песні пра белыя Марусіны ногі, якая надалей стала «візітоўкай» акцёра практычна ва ўсіх фільмах Данеліі. Той часта паўтараў, што Лявонаў і «Марусенька» — ягоныя талісманы. Пасля смерці свайго любімага акцёра рэжысёр прынцыпова перастаў выкарыстоўваць у далейшых работах гэту песню.


1970, «Беларускі вакзал»

«Колькі гадоў не бачыліся — усё няма калі азірнуцца навокал»

Былы камандзір разведкі Іван Прыходзька — цяпер просты слесар, шматдзетны бацька, малапрыкметны, несамавіты, так адразу і не паверыш, што ветэран вайны. А ён герой — з тых, пра каго кажуць: «На іх зямля трымаецца», здольны і ў мірны час на подзвіг... Гэту ролю, дарэчы, сам Лявонаў называў самай лепшай і, магчыма, галоўнай у сваёй кар'еры.


1971, «Джэнтльмены ўдачы»

«Ветлівасць — найлепшая зброя злодзея»

Дырэктар дзіцячага садка і мацёры «зэк» — Лявонаў сыграў «два ў адным» так лёгка, нібыта гэта жартачкі — інтэлігенту-педагогу ўліцца ў крымінальны асяродак, убачыць у злачынцах людскія рысы і паціху, па кроплі, уліць у іх самае важнае ў жыцці...


1978, «Звычайны цуд»

«Мне трапіла шляя... пад мантыю»


1988, «Забіць дракона»

«Крыху пра сябе: агульная мазгавая і фізічная недастатковасць, раздваенне асобы, пастаяннае трызненне»

Гэтыя дзве кінаработы такія розныя — знятыя з прамежкам у 10 гадоў, але ў той жа час такія падобныя — іх аб'ядноўвае талент драматурга Шварца, рэжысёра Захарава, кампазітара Гладкова і цэлай плеяды акцёраў, у ліку якіх Лявонаў. І там, і там кантраст вонкавай дабрадушнасці і ўнутранай гнілаты яго герояў пакідае ў гледачоў незабыўнае ўражанне.


1986, «Кін-дза-дза»

«Жоўтыя штаны. Два разы «ку»!»

Чатланін Уэф — «фірменнае» лявонаўскае спалучэнне абаяльнага і нягодніцкага. Кожны раз Уэф — гэтае люстэрка чалавечых заган і нікчэмства — спрабуе падманным шляхам што-небудзь адабраць у герояў, ды яшчэ павучае.

Загаловак у газеце: Комік. Трагік. Віні-Пух

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Тураўскі крыж упершыню будзе прадстаўлены 26 верасня

Тураўскі крыж упершыню будзе прадстаўлены 26 верасня

На свята Узнясення Крыжа Гасподняга, падчас вячэрняй службы ў Мінскім кафедральным саборы.

Грамадства

Як і чым жыве колішняя «памідорная сталіца» Беларусі?

Як і чым жыве колішняя «памідорная сталіца» Беларусі?

Каб адчуць, чым organіc food адрозніваецца ад звыклых для сучаснага гараджаніна прадуктаў, дастаткова пакаштаваць памідоры ў Савічах і параўнаць іх з таматамі з гіпермаркета.

Грамадства

Генеральны дырэктар РУП «Белпошта» Святлана Юркевіч: Мы будзем развіваць перш за ўсё паштаматы

Генеральны дырэктар РУП «Белпошта» Святлана Юркевіч: Мы будзем развіваць перш за ўсё паштаматы

На працягу многіх дзесяцігоддзяў пошта асацыіравалася з традыцыйным наборам паслуг — лістамі, пасылкамі, газетамі, пенсіямі... Але сучасныя тэхналогіі ўсё больш уваходзяць у наш побыт.