Вы тут

Малавядомыя факты пра футбол


У свеце існуюць сотні вядомых гульняў, аднак футбол лічыцца самым папулярным відам спорту на планеце. Усё роўна, у якой краіне вы жывяце, у вас напэўна знойдзецца пара знаёмых, якія ганяюць мяч, або вы таксама робіце гэта. На гэтым тыдні стартаваў адборачны турнір да чэмпіянату свету 2018 года, у якім зборная Беларусі ўтрымала нічыю ў матчы з французамі, віцэ-чэмпіёнамі Еўропы. А вам, дарагія чытачы, некалькі малавядомых фактаў аб гэтай вядомай гульні.


Харальд Бор — брат славутага фізіка Нільса Бора — сам быў вельмі вядомым матэматыкам і нядрэнным футбалістам. Прычым настолькі нядрэнным, што, калі ён абараняў сваю доктарскую дысертацыю, у аўдыторыі было больш футбольных фанатаў, чым матэматыкаў.

Гульня называецца футболам не таму, што мяч штурхаюць нагамі, а таму, што раней у яе гулялі простыя людзі пешшу, у адрозненне ад высакародных, якія забаўляліся конна.

У 1967 годзе падчас грамадзянскай вайны ў Нігерыі праціўнікі абвясцілі 48-гадзіннае спыненне агню, каб паглядзець гульню легендарнага бразільца Пеле.

Аднойчы падчас матча ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга маланка ўдарыла ў футбольнае поле і забіла ўсіх адзінаццаць гульцоў адной з камандаў, не закрануўшы ніводнага гульца каманды-саперніцы.

Вядомую амерыканскую футбалістку Эбі Вамбах ва ўзросце 4 гадоў перавялі з каманды дзяўчатак у каманду хлопчыкаў, калі яна забіла 27 галоў за першыя 3 гульні.

Грэнландыя не можа далучыцца да асацыяцыі FІFA, бо там настолькі дрэнна расце трава, што футбольныя палі не адпавядаюць стандартам.

Назва «сокер» упершыню з'явілася ў Брытаніі. Толькі ў 1970-х брытанцы палічылі яе амерыканізмам і перасталі ўжываць.

У 1914 годзе, у разгар Першай сусветнай вайны, некаторыя афіцэры з Вялікабрытаніі і Германіі абвясцілі перамір'е на Раство, абмяняліся падарункамі і нават згулялі ў футбол.

Каманда Нарвегіі — адзіная каманда ў свеце, якая ніколі не прайгравала Бразіліі.

Бразільскі футбаліст Раналдзіньё ўпершыню прыцягнуў увагу сусветнай прэсы ва ўзросце 13 гадоў, калі на працягу адной гульні забіў 23 галы і прынёс сваёй камандзе перамогу з лікам 23:0.

Чэмпіянат свету 2006 года прынёс у Германію сапраўдны бэбі-бум: праз 9 месяцаў пасля яго правядзення ўзровень нараджальнасці падняўся на 30%.

У 2002 годзе ў Мадагаскары каманда забіла 149 галоў у свае вароты ў знак пратэсту супраць несправядлівага рашэння суддзі.

У 1985 годзе па віне брытанскіх фанатаў пацярпелі ад траўмаў каля 600 чалавек, пасля чаго ўсе брытанскія каманды на 5 гадоў былі адхілены ад удзелу ў міжнародных спаборніцтвах.

Падпісаўшы кантракт з клубам Racіng Boxberg, 20-месячны бельгіец Брус Брайтс стаў самым юным у свеце прафесійным футбалістам.

Загаловак у газеце: О, футбол!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове. 

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?