Вы тут

У ЗША жанчына хацела спаліць машыну свайго хлопца, але памылілася аўто


У горадзе Кліруотэр (штат Фларыда, ЗША) жанчына, якая прагнула помсты нявернаму кавалеру, вырашыла спаліць яго машыну, але памылілася аўтамабілем.


Відэа з псаваннем чужой маёмасці, знятае камерамі назірання, з'явілася на старонцы мясцовага паліцэйскага дэпартамента. На запісе відаць, як дзяўчына разводзіць агонь у багажніку прыпаркаванай на газоне Honda. Пасля затрымання 19-гадовая Кармэн Шамблі паведаміла паліцыі, што лічыла машыну ўласнасцю свайго былога бойфрэнда. Супраць яе было выстаўлена абвінавачванне ў падпале. Каму на самой справе належаў сапсаваны аўтамабіль, не ўдакладняецца.

Іван Купарвас

Загаловак у газеце: Не таму адпомсціла

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.