Вы тут

Дзясяткi чалавек загiнулi падчас тэрактаў у Кабуле


У цэнтры афганскай сталiцы Кабуле вечарам 5 верасня адбыўся яшчэ адзiн (трэцi) магутны выбух. Як паведамляюць iнфармагенцтвы, пазней у гэтым раёне было чуваць гукi стральбы.


Мэтай нападзення стаў будынак гуманiтарнай арганiзацыi CARE. Аднаго з арганiзатараў узрыву ўдалося лiквiдаваць. Больш падрабязная iнфармацыя аб здарэннi пакуль не паступала. Раней два моцныя выбухі прагрымелi каля будынка Мiнiстэрства абароны. Паводле папярэдняй версii, мэтай дваiх тэрарыстаў-смяротнiкаў былi высокапастаўленыя сiлавiкi. У вынiку колькасць загiнулых склала як мiнiмум 30 чалавек, дзясяткi паранены. Адказнасць за тэракт узяў радыкальны рух «Талiбан».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?