Вы тут

100% магістрантаў у Акадэміі навук забяспечаны інтэрнатам


Аб гэтым на ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным пачатку новага навучальнага года ў Інстытуце падрыхтоўкі навуковых кадраў акадэміі, паведаміў старшыня Прэзідыума НАН Беларусі акадэмік Уладзімір Гусакоў.


Акадэмія навук штогод прымае на працу каля 300 выпускнікоў ВНУ і больш як 80 магістрантаў. Уладзімір Гусакоў падкрэсліў, што сёння ў акадэміі няма праблем з жыллём для моладзі: «У нас нават чаргі вялікай няма. Як толькі яна ствараецца, мы адразу ж будуем чарговы дом».

Закранаючы тэму падтрымкі маладых навукоўцаў, старшыня Прэзідыума адзначыў, што таленавітыя маладыя даследчыкі абавязкова знаходзяць падтрымку ў сваіх пачынаннях. Яны замацаваны за вядучымі навукоўцамі, у іх ёсць магчымасць працаваць у перадавых лабараторыях навуковых арганізацый акадэміі. Для маладых навукоўцаў прадугледжана сістэма даплат, а таксама існуюць розныя прэміі. У маладых вучоных, якія паспяхова абараніліся, ёсць выдатныя магчымасці для кар'еры. У цяперашні час у НАН Беларусі прапрацоўваецца сістэма мер па заахвочванні тых, хто абараніў кандыдацкія дысертацыі.

Не забываюцца навукоўцы і пра арганізацыю вольнага часу. У Акадэміі навук праводзяцца розныя спартыўныя мерапрыемствы, злёты, штогадовыя летнія і зімовыя спартакіяды. Акрамя таго, працуе Савет маладых навукоўцаў, які займаецца найбольш злабадзённымі пытаннямі сваіх калег.

Падрыхтоўка студэнтаў на другой ступені вышэйшай адукацыі ў магістратуры ажыццяўляецца ў Інстытуце падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі з 2007 года. 1 верасня ў Інстытуце падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі распачалі вучобу па васьмі спецыяльнасцях 93 магістранты — выпускнікі БДУ, БДУІР, БНТУ, БДЭУ і іншых універсітэтаў. Тэрмін навучання ў магістратуры складае адзін год. Выпускнікі дзённай бюджэтнай формы размяркоўваюцца пераважна ў навуковыя арганізацыі Нацыянальнай акадэміі навук.

Загаловак у газеце: Кожнаму магістранту — дах над галавой

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.