Вы тут

«У школе жыццё б'е крыніцай, таму добра адпачыць павінны былі ўсе»


У нашай школе жыццё б'е крыніцай (гэты год выдаўся асабліва плённым на перамогі ў розных конкурсах і прадметных алімпіядах). Таму добра адпачыць павінны былі ўсе — і дзеці, і дарослыя.


Гас­па­ды­ні «джунг­ляў».

Старт актыўнаму і пазітыўнаму адпачынку быў дадзены ў канцы мая — падчас турыстычнага злёту работнікаў адукацыі Навагрудскага раёна на славутым возеры Літоўка, дзе настаўнікі выступалі ў ролі... членаў індзейскага племені «Петравічачы». З'явілася ўнікальная магчымасць самім быць удзельнікамі мерапрыемстваў, у якіх звычайна задзейнічаны нашы дзеці. Мы станавіліся на паласу перашкод, перапраўляліся па навясных пераправах, прапаўзалі праз пастку, спрабавалі «не патануць» на гаці, шукалі пікеты падчас спартыўнага арыентавання...

Ціха патрэсквае вогнішча, меладычна гучыць гітара, прыемны голас спявае пра навагрудскія прасторы... Цяпер мы, педагогі, ужо не зайздросцім такім момантам, якія часта выпадаюць на долю нашых падапечных — вучняў. Таму што на іх месцы пабывалі самі.

Азда­раў­лен­чы ла­гер «Со­ней­ка».

А далей... Далей — аздараўленчы летнік на базе школы, дзе ў дзяцей ёсць магчымасць адпачыць. Бацькам не трэба ставіць будзільнік на пэўны час — у «Загадкавых джунглях» школьнікі ўстаюць без званкоў, тым больш што праграма тут насычаная: сустрэча з казачнымі героямі (у ролі герояў — валанцёры-старшакласнікі), прадстаўнікамі дэпартамента аховы і аддзела па надзвычайных сітуацыях Навагрудскага раёна, нанясенне маршрутаў на карту «джунгляў», удзел у злёце бабак-ёжак, сустрэча з камнем-правадніком, наведванне кінатэатра, этнамузея, дзе дазваляецца самастойна саткаць маленькі кавалачак тканіны з лёну... Так адпачывалі самыя маленькія жыхары нашай школьнай краіны. Усе астатнія дзеці размеркаваліся па ўзроставых валанцёрскіх атрадах па месцы жыхарства. Спраў было шмат: трэба было даглядаць крынічку ля возера Лаўцоўскае, якой далі другое жыццё два гады таму; наведваць угоддзі Навагрудскага лясгаса (бо з красавіка на базе школы створана школьнае лясніцтва); вывучаць гісторыю вёсак, якія зніклі з карты мясцовасці; выступаць на сцэне сельскага Дома культуры; дапамагаць і маленькім, і зусім старэнькім жыхарам аграгарадка... І гэта трэба было рабіць удзень — бо вечарам усе збіраліся на школьным стадыёне, дзе амаль штодня праходзілі спартыўныя спаборніцтвы. На стадыён прыходзілі і нашы былыя выпускнікі, а цяпер студэнты педагагічных ВНУ, са сваімі ідэямі арганізацыі летняга адпачынку. Атрымлівалася такая цесная ўзаемасувязь: дзеці — выпускнікі — бацькі — настаўнікі. У выйгрышы ў выніку засталіся ўсе.

Эк­за­мен на вы­нос­лі­васць.

Так хочацца многае паспець!.. Не проста ўбачыць або дакрануцца, а самім стаць удзельнікам падзей — не толькі сваёй мясцовасці ці раёна, але і больш значных, больш маштабных. Калі ты актыўны, калі малады душой, то ўсё гэта табе па плячы — такое жыццёвае крэда ў нашага школьнага калектыву.

Так, з цэлым пакетам эмоцый і карысных спраў, мы развітваемся з летам і сустракаем восень, пачатак навучальнага года і 45-гадовы юбілей дзяржаўнай установы адукацыі «Пятрэвіцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад — сярэдняя школа».

Аксана ЗАСАДЗІНСКАЯ, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Пятрэвіцкага ВПК дзіцячы сад — сярэдняя школа Навагрудскага раёна

Фота Наталлі ЮШКЕВІЧ

Загаловак у газеце: Нам ёсць што ўспомніць

Каментары

"Звезда" ОГРОМНОЕ спасибо за статью! Мы рады каждому посетителю нашего школьного сайта https://petrsch.schools.by/ Оставляйте Ваши отзывы и пожелания! Комментируйте информацию и принимайте участие в опросах и обсуждениях!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».