Вы тут

Андрэй Белякоў: на выбарах забяспечана максімальная адкрытасць


На парламенцкіх выбарах у Беларусі забяспечана максімальная адкрытасць і роўныя магчымасці для ўсіх кандыдатаў. Такое меркаванне выказаў сёння першы сакратар ЦК ГА "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі" Андрэй Белякоў у час адкрытага дыялогу на тэму "Да 14 і старэйшыя".


"На наш погляд, кампанія максімальна адкрытая, гэта кампанія з роўнымі магчымасцямі для ўсіх кандыдатаў", - адзначыў Андрэй Белякоў. Ён падкрэсліў, што ўсе прэтэндэнты на парламенцкае крэсла маюць магчымасць выступіць на тэлебачанні, размясціць сваю праграму ў СМІ, паўдзельнічаць у адкрытых дыялогах БРСМ. "Усё гэта сведчыць аб абсалютнай адкрытасці", - лічыць Андрэй Белякоў.

На яго думку, у парламенце павінны быць людзі, якія працуюць у першую чаргу на карысць краіны. "Што датычыцца будучыні Беларусі праз 10-15 гадоў, то нам хацелася б, каб тое, што цяпер ёсць у краіне, мы захавалі і прымножылі", - сказаў першы сакратар ЦК ГА "БРСМ". Ён звярнуў увагу, што ў Беларусі ёсць самае галоўнае - мір. Гэта каласальная каштоўнасць, якая ў апошнія гады набыла асаблівае значэнне. "Нашы людзі галасуюць за мір, за стабільнасць, за развіццё нашай краіны", - перакананы Андрэй Белякоў.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.