Вы тут

Пачаў сваю працу інфармацыйны цэнтр ЦВК


Участкі па ўсёй Беларусі гатовы да пачатку датэрміновага галасавання і ўжо атрымалі бюлетэні. Пра гэта прадстаўнікі выбаркамаў Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай, Мінскай, Магілёўскай абласцей і горада Мінска паведамілі старшыні Цэнтрвыбаркама Лідзіі Ярмошынай. Нарада адбылася ўчора падчас відэаканферэнцыі, арганізаванай у Палацы Рэспублікі, у інфармацыйным цэнтры ЦВК «Выбары-2016».


З гатоўнасцю інфацэнтра да працы азнаёміўся намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Ігар БУЗОЎСКІ. Размаўляючы з прадстаўнікамі СМІ, ён адзначыў, што Міністэрства інфармацыі і Цэнтральная камісія па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў у чарговы раз прадэманстравалі ўзровень і вопыт арганізацыі працы падобнага роду цэнтраў, што дазваляе ўзаемадзейнічаць з грамадскасцю ў асноўны электаральны дзень.

Ігар Бузоўскі выказаў упэўненасць, што ўсё будзе арганізавана на высокім узроўні, а грамадзяне краіны і журналісты атрымаюць магчымасць у поўнай меры авалодаць інфармацыяй пра падзеі, якія адбываюцца на парламенцкіх выбарах.

Міністр інфармацыі Лілія АНАНІЧ падчас пасяджэння рабочай групы па стварэнні і забеспячэнні дзейнасці інфармацыйнага цэнтра Цэнтрвыбаркама «Выбары-2016» паведаміла, што амаль 700 журналістаў акрэдытаваны для працы ў інфацэнтры на парламенцкіх выбарах. Як адзначыла Лілія Ананіч, згенерыравана 800 логінаў і пароляў для бесперашкоднага доступу да інтэрнэту, падрыхтаваны працоўныя месцы ў прэс-цэнтры, зацверджаны план-графік прэс-канферэнцый.

Кіраўнік ведамства акцэнтавала ўвагу, што ў малой канферэнц-зале інфацэнтра пройдуць два круглыя сталы — «Парламентарызм праз прызму ментальнасці беларускага грамадства» і «Сродкі масавай інфармацыі ў выбарчых працэсах фарміравання электаральнай культуры». Чакаецца, што ўдзел у іх прымуць беларускія і замежныя эксперты.

Надзея ЮШКЕВІЧ

Загаловак у газеце: Поўная гатоўнасць

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».