Вы тут

Нацыянальная футбольная зборная правяла адкрытую трэніроўку


Напярэдадні старту адборачных гульняў чэмпіянату свету нацыянальная зборная па футболе ў нефармальнай абстаноўцы сустрэлася са сваімі балельшчыкамі. Ва ўсіх ахвотных была магчымасць не толькі сфатаграфавацца з гульцамі і ўзяць аўтограф, але і задаць любое пытанне футбалістам.


На палях федэрацыі футбола, дзе працуе зборная, сабралася небывалая колькасць заўзятараў. Простая трэніроўка ператварылася ў сапраўднае свята. Музыка, калекцыянеры, атрыбутыка і нават пеўні — усё гэта стварыла аматарам спорту, ды і самім футбалістам, выдатны настрой.

— Той факт, што прыйшло столькі гледачоў, вельмі радуе. Добра, калі такія акцыі будуць працягвацца. Калі ішлі па калідоры з заўзятараў, было вельмі прыемна, чулі апладысменты. Можа быць, у нейкай ступені гэта аванс. Але, думаю, хлопцы ўсё гэта заслужаць гульнёй у матчы з Францыяй, — сказаў галоўны трэнер зборнай Аляксандр Хацкевіч.

— Нас папярэдзілі, што прыйдуць людзі, папрасілі не адмаўляць балельшчыкам ва ўвазе, — кажа Ігар Шытаў. — Рады, што ўдалося пагутарыць, абмяняцца энергіяй. У першы раз трохі няўтульна, але ў той жа час прыемна і хвалююча. Ніколі яшчэ такога не было, — дадаў футбаліст.

Вядома, напярэдадні матча са зборнай Францыі не магло абысціся без пытанняў аб маючым адбыцца паядынку і тым, чаго чакаць заўзятарам ад гэтага матча.

— Французы, вядома, будуць атакаваць больш, чым мы, — дзеліцца сваімі думкамі Сяргей Крывец. — Валодаць мячом таксама будуць больш. Таму наша задача — чакаць моманту, быць цярплівымі і бегчы ў контратакі. Французы — фіналісты чэмпіянату Еўропы, адна з наймацнейшых камандаў свету, у складзе гэтай зборнай шмат добрых футбалістаў. Яны моцныя не толькі індывідуальна, але і каманднымі дзеяннямі. Усё ж думаю, і ў іх ёсць слабыя бакі, трэба пастарацца іх знайсці.

Нагадаем, зборная Беларусі, якая выступае ў кваліфікацыйнай групе А, сёння на полі «Барысаў-Арэны» згуляе з віцэ-чэмпіёнамі Еўропы футбалістамі Францыі. Зборная Балгарыі прыме каманду Люксембурга, Швецыя згуляе з Нідэрландамі.

Дар'я Лабажэвіч

lobazhevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Бліжэй да народа

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.