Вы тут

Менеджмент павінен быць інавацыйным


У Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Дзень ведаў адзначылі 237 першакурснікаў. Конкурс па некаторых спецыяльнасцях у параўнанні з мінулым годам узрос амаль у два разы. Аб гэтым расказаў рэктар Акадэміі кіравання Марат ЖЫЛІНСКІ.


— Сёлета да нас прыйшлі вельмі падрыхтаваныя студэнты, — адзначыў Марат Генадзевіч. — Вынікі прыёмнай кампаніі паказваюць, што, па-першае, вельмі шмат алімпіяднікаў, па-другое, у нас дастаткова высокія паўпрахадныя балы. І па некаторых спецыяльнасцях, напрыклад «Дзяржаўнае кіраванне і права», летась конкурс склаў 2,8 чалавека на месца, а сёлета — 4,6. У Акадэмію кіравання прыйшлі першакурснікі, якія хочуць рэалізаваць сябе як кіраўнікі. Прафесарска-выкладчыцкі склад зробіць усё для таго, каб гэта ў іх атрымалася.

Павіншаваць першакурснікаў прыйшоў і старшыня дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Аляксандр ШУМІЛІН. Ён адзначыў, што сёння стаіць задача пабудаваць эканоміку ведаў. І без адукаваных людзей гэта зрабіць немагчыма.

— Яшчэ больш важная для краіны задача — якасная падрыхтоўка менеджараў, — лічыць Аляксандр Генадзевіч. — Амерыканская навука паказвае, што 50%, нават 70% любой справы залежыць ад кіраўніка. Сёння Беларусь мае патрэбу ў адукаваных, крэатыўных кіраўніках, якія ўжо думаюць па-новаму, могуць арганізаваць вытворчасць, бізнес і любыя працэсы на новым узроўні. Акадэміяй кіравання якраз ажыццяўляецца перападрыхтоўка па інавацыйным менеджменце. Вельмі запатрабаваны напрамак.

Старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па эканамічнай палітыцы Віктар ВАЛЮШЫЦКІ, як былы выпускнік Акадэміі кіравання, пацвердзіў высокі ўзровень падрыхтоўкі спецыялістаў і адзначыў, што «сёння ідзе якраз той этап, калі Акадэмія заваёўвае сваё належнае месца ў адукацыйным працэсе нашай краіны».

Надзея АНІСОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?