Вы тут

У гэтыя выхадныя ў сталіцы будзе адзначацца Дзень горада


Вядзецца апошняя падрыхтоўка да маштабнага свята. Аднак што для гасцей і жыхароў сталіцы — забаўка, то для прадстаўнікоў гарадскіх службаў — адказная праца.


Усяго ў першыя выхадныя восені ў Мінску адбудзецца больш за 90 святочных мерапрыемстваў. Традыцыйна галоўнай пляцоўкай стане тэрыторыя каля Палаца спорту. Яна, як і іншыя месцы масавага збору людзей, будзе ўзята пад кругласутачную ахову. Для таго, каб далучыцца да святкавання, трэба будзе прайсці праз кантрольна-прапускныя пункты. Нельга праносіць ніякія віды зброі, а таксама муляжы, якія яе імітуюць. Уваход на мерапрыемствы забаронены людзям у стане алкагольнага і наркатычнага ап'янення.

Прадстаўнікі ГУУС Мінгарвыканкама просяць мінімізаваць колькасць рэчаў для праносу. Па-першае, з вялікай сумкай вас могуць проста не пусціць на свята, а па-другое, чым менш рэчаў для дагляду будзе ў кожнага, тым хутчэй будзе рухацца чарга на пунктах пропуску. На пляцоўцы каля Палаца спорту будуць устаноўлены камеры захоўвання, дзе можна будзе пакінуць буйную ручную кладзь. На ўсялякі выпадак на мерапрыемствы лепш прыходзіць з паўгадзінным запасам.

Мінскае ДАІ папярэджвае аб змене руху, у тым ліку і грамадскага транспарту, у цэнтры горада 4 верасня ў сувязі з правядзеннем паўмарафону. Жыхарам вуліц Карла Маркса, Камуністычнай і Куйбышава неабходна прыняць свае транспартныя сродкі з праезнай часткі, выезд з двароў падчас правядзення паўмарафону таксама будзе забаронены. Машыны, якія раніцай у нядзелю будуць знаходзіцца на трасе, перамесцяць: прыпаркаваныя па правілах — у суседнія двары, з парушэннямі — на штрафстаянкі. Дарожны рух будзе адноўлены, калі апошні ўдзельнік паўмарафону дасягне фінішнай рысы.
3 верасня будзе абмежаваны рух па вуліцы Сталетава, дзе адбудзецца адкрыццё парка экстрэмальных відаў спорта.

Намеснік начальніка УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Андрэй ЗЫРАНАЎ падкрэсліў, што аўтаўладальнікі, якія хочуць паглядзець у суботу ўвечары піратэхнічнае шоу, павінны прыехаць загадзя і па правілах прыпаркаваць сваю машыну. На вуліцах Няміга і Старажоўская будзе ўстаноўлены строгі кантроль за тым, каб людзі не кідалі свае аўтамабілі на праезнай частцы, жадаючы лепш убачыць салют, бо тым самым яны ўскладняюць рух іншага транспарту.

Супрацоўнікі МНС у сваю чаргу абследавалі асноўныя аб'екты, якія задзейнічаны ў святкаванні, правялі інструктаж работнікаў. Для кантролю за бяспекай на галоўных пляцоўках сфарміраваны нарады. Да Дня горада гатовыя і медыкі. На выхадныя павялічана колькасць персаналу ў прыёмных і рэанімацыйных аддзяленнях, вызвалены дадатковыя ложкі, арганізаваны адміністрацыйныя дзяжурствы. На асаблівы кантроль санэпідэмслужбы ўзятыя аб'екты гандлю і харчавання, а таксама гасцініцы.

Дар'я КАСКО

kasko@zvіzda.by

Загаловак у газеце: 949 — лічба святочная

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.