Вы тут

Злачынка запатрабавала памяняць фатаграфію ў аб'яве аб яе вышуку


У Аўстраліі Эмі Шарп, якая збегла з турмы, запатрабавала памяняць фатаграфію, якую тэлеканал 7 News Sydney апублікаваў у аб'яве аб яе вышуку ў Facebook.


У посце тэлеканала паведамлялася, што паліцыя шукае 18-гадовую Шарп, якая збегла з папраўчай установы. Акрамя апісанняў знешнасці і асаблівых прыкмет злачынцы, да абвесткі прымацавалі фатаграфіі дзяўчыны, якія, мяркуючы па ўсім, былі зроблены ў турме. Публікацыю ўбачыла і сама бяглячка, якая папрасіла 7 News Sydney змяніць здымкі на больш удалыя і нават прапанавала свой варыянт. «Калі ласка, выкарыстоўвайце гэтае фота, дзякуй. Шчыра ваша, Эмі Шарп», — напісала яна. Заява Шарп здабыла вірусную папулярнасць і набрала больш за 62 тысячы лайкаў і дзясяткі тысяч каментарыяў. Карыстальнікі Facebook падтрымалі дзяўчыну і пачалі хваліць яе за такі смелы і нахабны ўчынак. Некаторыя юзеры нават прапанавалі Шарп фінансавую дапамогу.

Іван КУПАРВАС

Загаловак у газеце: «Я там непрыгожая!»

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.