Вы тут

Актывісты БРСМ добраўпарадкавалі тэрыторыю касцёла ў Рагачове


У рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Аднаўленне святынь Беларусі» штатныя работнікі Гомельскай абласной арганізацыі і актывісты БРСМ прынялі ўдзел у добраўпарадкаванні і навядзенні парадку на тэрыторыі касцёла ў Рагачове.


— Ён мае доўгую і вельмі цікавую гісторыю. У 1783 годзе ў горадзе быў адкрыты драўляны каталіцкі храм, які насіў назву Беззаганнага Зачацця Дзевы Марыі. Цяжка сказаць, хто і калі перайменаваў яго. Магчыма, гэта быў мясцовы пробашч ксёндз Бернатовіч, чыімі намаганнямі быў узведзены новы будынак з чырвонай цэглы ў стылі неаготыкі, асвечаны летам 1912 года ў гонар Святога Антонія Падуанскага, — праводзіць гістарычны экскурс каардынатар валанцёрскага руху «Добрае Сэрца» Гомельскай абласной арганізацыі БРСМ Вераніка Ражкова.

Касцёл дзейнічаў да канца 1930-х гадоў, а пасля закрыцця перажыў шмат драматычных падзей і разбурэнняў. У розны час у яго будынку размяшчаліся зернясклад, цэх па вытворчасці напояў і марожанага, пажарны пост і хлебазавод. Асабліва моцна пацярпела святыня ў Вялікую Айчынную: падчас баёў за вызваленне горада ў касцёл трапіла некалькі снарадаў. З 1970-х гадоў храм пуставаў, і толькі праз трыццаць гадоў будынак быў перададзены мясцовай каталіцкай парафіі. Напачатку 2000-х пачалася яго рэстаўрацыя. Работы па аднаўленні фасада старажытнага будынка вядуцца з 2003 года. Рэканструкцыя часткова была завершана да 100-годдзя асвячэння храма. Ён унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь.

Маладыя людзі, якія шчыравалі на тэрыторыі касцёла, могуць па праве ганарыцца, што зрабілі свой унёсак у аднаўленне славутай святыні рагачоўскай зямлі.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Унёсак моладзі ў аднаўленне святыні

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.