Вы тут

У Маскве пабудуюць першую школу-трансформер


Першую школу-трансформер пабудуюць у сталіцы да канца 2017 года ў маскоўскім раёне Паўднёвае Бутава. Будынак, разлічаны на 300 месцаў, можна пераабсталяваць у дзіцячы сад або пачатковую школу. Пра гэта паведамляе сайт мэра і ўрада Масквы са спасылкай на кіраўніка дэпартамента горадабудаўнічай палітыкі сталіцы Расіі Сяргея Леўкіна.


ФОТА: karpovka.com

«Гэты аб'ект у залежнасці ад патрэбаў раёна можна пераўтвараць без якіх-небудзь маштабных выдаткаў», - заявіў Леўкін.

Ён таксама адзначыў, што, паколькі для праектаў школ і дзіцячых садоў дзейнічаюць розныя санітарныя нормы і правілы, у будынак школы-трансформера архітэктары заклалі максімальныя параметры. «Вышыня столяў школьнай спартзалы - шэсць метраў, а ў дзіцячым садку - тры, таму мы ўзялі максімальнае значэнне, каб пры трансфармацыі не спатрэбілася ніякіх зменаў у канструкцыі будынка», - распавёў кіраўнік дэпартамента.

Праект ужо прайшоў дзяржаўную экспертызу. У бліжэйшыя месяцы абвесцяць конкурс і выберуць падрадчыка, удакладняецца ў паведамленні.

Lenta.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?