Вы тут

"Звязда" на Дні беларускага пісьменства: майстар-класы, аўтограф-сесіі


Наш дэсант высадзіцца ў Рагачове 3 верасня.


У павільёне "Слова пісьменніка" на Фестывалі кнігі і прэсы (вул. Леніна, адкрытая пляцоўка СДЮШАР № 2) у 15.30 распачнецца конкурс юных чытальнікаў Гомельскай вобласці “Жывая класіка”. Адначасова ў іншым павільёне - "Прэса Беларусі" - распачнецца прэзентацыя газеты “Звязда” і іншых перыядычных выданняў і кніг Выдавецкага дома “Звязда”, а таксама сайтаў zviazda.by і sozvuchie.by, якая будзе доўжыцца два дні.

Яшчэ больш насычанай чакаецца нядзельная праграма. Не абыдзіце міма павільён "Добрую кнігу - дзецям". А 14-й гадзіне часопіс "Алеся" навучыць рабіць сваімі рукамі паштоўкі, а выданне "Родная прырода" правядзе экалагічны майстар-клас. Таксама будзе прэзентавана кніга "Птушыны радавод".

У 11 гадзін у павільёне “Сучасная беларуская кніга” Выдавецкі дом "Звязда" прэзентуе кнігу “Рагачоўшчына – зямля натхнення і дабра”. Крыху пазней там можна будзе сустрэцца з рагачоўскім пісьменнікам-гумарыстам Міхасём Слівай.

Заключныя мерапрыемствы да Дня беларускага пісьменства пройдуць у павільёне "Прэса Беларусі". А 14-й гадзіне ўсе, хто падпішацца на часопіс "Вожык", атрымаюць у падарунак шарж. З 16 да 17 гадзін аўтограф-сэсіі правядуць пісьменнікі Уладзімір Мазго і Алесь Марціновіч.

На свяце ва ўсіх ахвотных будзе магчымасць паўдзельнічаць у конкурсе "Беларусікі". Здымкі вашых дачушак і сыночкаў, унучкаў і ўнучачак можна будзе скінуць у "рэдакцыйны партфель" адразу ж з флэшкі ці з мабільнага тэлефона.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».