Вы тут

Павялічыцца рухомы састаў у сувязі з хакейнымі матчамі ў "Мінск-Арэне"


У Мінску зменіцца рух гарадскога пасажырскага транспарту ў сувязі з правядзеннем фінальнага раўнда алімпійскай кваліфікацыі з удзелам нацыянальнай зборнай Беларусі па хакеі ў "Мінск-Арэне" і размяшчэннем зон гасціннасці на тэрыторыі комплексу, паведамілі ў ДУ "Сталічны транспарт і сувязь".


Фота: БЕЛТА

Так, 1 і 2 верасня з 12.30 да 22.00 будзе арганізавана работа тралейбуснага маршруту нумар 10Д "ДС "Вяснянка" - ст.м. "Пушкінская"; будзе павялічана колькасць рухомага саставу на аўтобусным маршруце нумар 1 "Вакзал - ДС "Вяснянка".

4 верасня з 10.30 да 20.00 будзе арганізавана работа часовага тралейбуснага маршруту нумар 10Д "ДС "Вяснянка" - ст.м. "Пушкінская". З 10.30 (у сувязі з абмежаваннем руху транспарту па прасп.Пераможцаў на перыяд правядзення адкрытага чэмпіянату "Мінскі паўмарафон") падвоз пасажыраў да першага і другога матчаў (пачатак у 13.00 і 17.00 адпаведна), а таксама адвоз пасажыраў пасля заканчэння першага матчу (пасля 15.00) будзе ажыццяўляцца часовым аўтобусным маршрутам нумар 1С "ст.м. "Фрунзенская" - "Мінск-Арэна" з рухам ад РК "Гарадскі Вал" па вул.Гарадскі Вал, Раманаўская Слабада, Кальварыйскай, Ціміразева, Сапёраў, прасп.Пераможцаў, вул.Нарачанскай у абодвух напрамках.

На маршруце нумар 1С будзе прадугледжана выкананне прамежкавых прыпыначных пунктаў: у напрамку ДС "Вяснянка" - "Раманаўская Слабада", "ст.м. Фрунзенская", "Футбольны манеж", "Універсітэт фізкультуры"; у напрамку РК "Гарадскі Вал" - "Мінск-Арэна", "Універсітэт фізкультуры", "Футбольны манеж", "ст.м. Фрунзенская".

Пасля аднаўлення руху ўсіх відаў транспарту па прасп.Пераможцаў адвоз пасажыраў пасля заканчэння другога матчу (пасля 19.00) аўтобусамі часовага маршруту нумар 1С будзе ажыццяўляцца па трасе дзеючага аўтобуснага маршруту нумар 1.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.