Вы тут

Агульная выгада — аснова супрацоўніцтва Беларусі і Кітая


У канцы верасня чакаецца дзяржаўны візіт беларускага Прэзідэнта ў Кітай. Карысна паглядзець, на якой ступені адносін знаходзяцца беларуска-кітайскія адносіны напярэдадні такой значнай падзеі.


Можна смела адзначыць, што ніколі яшчэ не было столькі пазітыву, які абапіраецца на рэаліі, і такой шчыльнай сумеснай працы кіраўнікоў і дзяржаўных службоўцаў дзвюх краін. Калі паглядзець на беларуска-кітайскія адносіны ў кантэксце дзесяцігоддзяў, то можна прасачыць наступную дынаміку. У 1990-х гадах беларускі бок пасля прыходу да ўлады Аляксандра Лукашэнкі выказаў пажаданні максімальна цеснага супрацоўніцтва з КНР. Але ў той момант Кітай яшчэ не вызначыўся са сваёй знешнепалітычнай місіяй, меў вялікую колькасць праблем у эканоміцы і сацыяльнай сферы, таму развіццё супрацоўніцтва ажыццяўлялася ў асноўным у палітычнай сферы.

Беларусь атрымала падтрымку ад Кітая ў рэалізацыі сваёй палітыкі ў рэгіёне, Кітай жа быў задаволены прызнаннем Беларуссю Тайваня як правінцыі КНР.

У першым дзесяцігоддзі XXІ стагоддзя Кітай стаў імкліва змяняцца. Разрасталася моц кітайскай эканомікі, усё менш нявырашаных пытанняў унутры краіны засталося на парадку дня. З'явіўся значны патэнцыял для пашырэння сфер супрацоўніцтва з партнёрамі па ўсім свеце. Галоўнай праблемай для беларуска-кітайскіх адносін на гэтым этапе былі ўнутраныя асаблівасці самога Кітая. У развіцці эканамічных адносін за межамі сваёй краіны кітайскае кіраўніцтва рабіла значны акцэнт на трох фактарах: прыцягненні замежных тэхналогій і замежных інвестараў, скупцы сыравінных актываў па ўсім свеце і пошуках рынкаў збыту кітайскай прадукцыі. Беларусь не магла выступіць у якасці значнага партнёра ні ў адной з гэтых сфер, што стрымлівала маштабы супрацоўніцтва. Кітайскі ж бізнес быў зацікаўлены ў інвеставанні за мяжу, але ў асноўным у азіяцкім рэгіёне, дзе меў стагадовыя традыцыі інвеставання і ведаў правілы гульні. Выхад кітайскіх інвестараў за межы рэгіёна часта заканчваўся іх банкруцтвам праз неразуменне асаблівасцяў вядзення бізнесу далёка ад Кітая, што адпужвала іншых кітайскіх інвестараў. Таму ў першым дзесяцігоддзі гэтага стагоддзя Беларусь змагла на аснове цесных палітычных адносін атрымаць, па сутнасці, адзіную эканамічную перавагу з боку Кітая — прыцягненне дастаткова танных крэдытаў на мільярды долараў. У той жа час тут мелася асаблівасць — крэдыты былі звязанымі, стымулявалі кітайскую эканоміку — па іх неабходна было закупляць кітайскае абсталяванне і прыцягваць кітайскую працоўную сілу. Пры гэтым кітайскае абсталяванне не заўсёды мела дастатковую якасць і сучасны ўзровень, асабліва ў сферы абароны экалогіі, а рабочая сіла была часта даражэйшай за беларускую.

Што змянілася ў другім дзесяцігоддзі XXІ стагоддзя? Што дазваляе адчуваць значна большы аптымізм з нагоды пераваг для Беларусі ад развіцця беларуска-кітайскіх адносін? Кітай стаў з 2014 года найбуйнейшай эканомікай на планеце па парытэце пакупніцкай здольнасці. Такія маштабы эканомікі прымусілі ўрад звярнуць большую ўвагу на сусветную эканоміку за межамі Азіі, і ўжо не толькі з пункту гледжання збыту там сваёй прадукцыі, пошуку новых тэхналогій або інвестараў, скупкі сыравінных актываў, але і з пункту гледжання неабходнасці цеснага супрацоўніцтва літаральна ва ўсіх сферах эканомікі. Без такога супрацоўніцтва найбуйнейшая ў свеце і арыентаваная на экспарт эканоміка будзе непазбежна страчваць дынаміку свайго развіцця, што ўжо назіраецца на практыцы ў тэмпах запаволення эканамічнага росту. Таму для кітайскага кіраўніцтва пачынае знікаць ранейшая арыентацыя на маштаб замежнай эканомікі або на наяўнасць сыравінных рэсурсаў для поўнамаштабнага супрацоўніцтва, што ідзе на карысць беларуска-кітайскім адносінам.

Наступным пазітыўным фактарам з'яўляецца акцэнт кітайскага кіраўніцтва на супрацоўніцтва з рэгіянальнымі аб'яднаннямі, у першую чаргу тых, што мяжуюць з КНР. Беларусь з'яўляецца для Кітая членам такога важнага рэгіянальнага аб'яднання, якое мае велізарную працяглую мяжу з Кітаем, як ЕАЭС. Ужо на ўсю моц ідуць перамовы па заключэнні гандлёва-эканамічнага пагаднення паміж Еўразійскім эканамічным саюзам і Кітаем.

Вялікім пазітывам для нашых адносін з Кітаем з'яўляецца станоўчая дынаміка адносін Расіі з гэтай краінай, якая рэзка вырасла.

На фоне байкоту Захаду і ўведзеных санкцый пасля крымскіх і данбаскіх падзей супраць расійскай эканомікі Масква страціла ранейшую відавочную стрыманасць у дачыненні да Пекіна і ўзяла ўстаноўку на рэзкае паляпшэнне адносін па ўсіх магчымых напрамках. Да гэтага вельмі выразна прасочвалася пэўная «рэўнасць» з боку расійскага кіраўніцтва да цесных адносін Беларусі і Кітая на фоне стрыманых Расіі і Кітая. І гэта стрымлівала Пекін ад далейшага нарошчвання беларуска-кітайскіх адносін, паколькі было відавочна, што адносіны з велізарнай Расіяй не павінны былі несці ўрон праз занадта цесны кантакт з параўнальна невялікай Беларуссю. Новы ўзровень у адносінах Расіі і Кітая ліквідаваў гэтую значную перашкоду ў развіцці беларуска-кітайскіх адносін, што надало ім новы імпульс.

Сяргей КІЗІМА, доктар палітычных навук

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».