Вы тут

Міхаіл Мясніковіч: «Аснова дыпламатычных адносін — давер»


Такую думку выказаў Міхаіл МЯСНІКОВІЧ, старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, падчас сустрэчы з Кентам ХАРСТЭДАМ, спецыяльным каардынатарам місіі кароткатэрміновых назіральнікаў Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ) на парламенцкіх выбарах у нашай краіне, намеснікам старшыні Парламенцкай асамблеі АБСЕ.


— Рэспубліка Беларусь ужо дваццаць чатыры гады з'яўляецца паўнавартасным членам АБСЕ, — звярнуўся да госця спікер верхняй палаты беларускага парламента. — Мы актыўна працуем у асноўных і дапаможных органах АБСЕ, уключаючы Парламенцкую асамблею. Рэспубліка Беларусь зацікаўлена ў тым, каб і да Беларусі, і да іншых дзяржаў-членаў быў поўны давер. У пэўнай ступені мы гэтым кіраваліся, калі запрашалі парламенцкую асамблею АБСЕ.

Парламентарый падзякаваў Кенту Харстэду за тое, што запрашэнне было прынята. «Калі мы працуем у адной арганізацыі, то павінен быць належны ўзровень даверу. Таму любыя пытанні і нават самыя тонкія дэталі мы гатовы абмяркоўваць і даваць на іх поўны адказ. Не для АБСЕ, не для яе Парламенцкай асамблеі, а менавіта ў інтарэсах нашага беларускага народа робіцца ўсё для таго, каб выбары былі свабоднымі, адкрытымі, і каб народ змог праявіць сваё волевыяўленне дэмакратычным шляхам», — адзначыў старшыня Савета Рэспублікі.

Міхаіл Мясніковіч выказаў надзею, што за час знаходжання ў нашай краіне спецыяльны каардынатар зможа не толькі паглядзець тое, што тычыцца выбараў, але і ацаніць сацыяльна-палітычную сітуацыю, эканамічны стан спраў у Беларусі, як наладжваюцца міжнародныя адносіны дзяржавы. «Таму кола пытанняў, якія могуць стаць прадметам для абмеркавання, не абмяжоўваецца тымі, што адносяцца да правядзення выбараў у парламент», — падкрэсліў спікер верхняй палаты. Ён падзякаваў за тое, што было прынята рашэнне правесці 26-ю штогадовую сесію Парламенцкай асамблеі ў наступным годзе ў Мінску, і дадаў, што ідзе актыўная падрыхтоўка да гэтай падзеі.

* * *

Таксама з Кентам Харстэдам сустрэўся міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей. Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі ход выбараў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, а таксама шэраг пытанняў, звязаных з арганізацыяй міжнароднага назірання за імі. Акрамя таго, Уладзімір Макей правёў сустрэчу з кіраўніком назіральнай місіі БДІПЧ АБСЕ Каэтанай дэ Зулуетай Оўтрам.

Вераніка ПУСТАВІТ

pustavit@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».