Вы тут

Клуб для аб'яднання экспертаў можа з'явіцца ў найбліжэйшы час


Базай для яго стане праект БРСМ «Адкрыты дыялог». З такой ініцыятывай выступіў першы сакратар ЦК БРСМ Андрэй БЕЛЯКОЎ на рэспубліканскім спартыўным фестывалі для працоўнай моладзі «Алімпія-2016».


У дыс­ку­сіі на тэ­му «Мо­ладзь і па­лі­ты­ка: фор­му­ла ад­каз­нас­ці» пры­ня­лі ўдзел мі­ністр ін­фар­ма­цыі Лі­лія АНА­НІЧ, на­мес­нік кі­раў­ні­ка Ад­мі­ніст­ра­цыі Прэ­зі­дэн­та Ігар БУ­ЗОЎ­СКІ, стар­шы­ня Цэнт­рвы­бар­ка­ма Лі­дзія ЯР­МО­ШЫ­НА.

Клуб, які плануецца зрабіць, будзе збіраць прафесіяналаў для абмеркавання найбольш актуальных пытанняў. Ігар Бузоўскі падтрымаў гэтую ідэю. Ён адзначыў, што такая пляцоўка будзе стымуляваць людзей да пастаяннага ўдзелу ў жыцці грамадства. Прычым ёсць сэнс запрашаць не толькі членаў БРСМ, але і старэйшых экспертаў, якія ўжо выйшлі з маладога ўзросту.

— Адназначна будзем падтрымліваць гэтую ініцыятыву, — заявіў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Бузоўскі. — Калі ўсё атрымаецца, гэта будзе той праект, які сёння патрэбен краіне, грамадзянскай супольнасці, інтэлектуальным колам. Таму давайце якасна прадумаем гэтую ініцыятыву, каб яна працавала і яе ўзровень адпавядаў той высокай задачы, якую вы перад сабой ставіце.

Акрамя гэтага, на «Адкрытым дыялогу» Ігар Бузоўскі адзначыў, што кандыдаты ў дэпутаты павінны імкнуцца да прафесіянальнага росту. Гэта таксама тычыцца і тых, хто бачыць сябе ў крэсле кіраўніка. Міністр інфармацыі Лілія Ананіч спадзяецца, што ў новы склад парламента трапяць толькі прафесіяналы, якія будуць прымаць актуальныя законы і развіваць палітычную культуру.

Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына адзначыла, што якасны парламент можна сфарміраваць з кадраў, якія прайшлі школу мясцовых Саветаў дэпутатаў. Дарэчы, наступныя выбары ў мясцовыя Саветы адбудуцца ў лютым 2018 года. Гэта добрая магчымасць для моладзі праявіць сябе ў палітычным жыцці краіны. Лідзія Міхаўлаўна ўпэўнена, што «толькі дзейнічаючы праз мясцовыя Саветы і выхоўваючы такім чынам палітыкаў, мы сфарміруем потым якасны парламент, куды павінны ісці падрыхтаваныя людзі». А маладым выбаршчыкам старшыня Цэнтрвыбаркама парэкамендавала быць адказнымі і думаць пра сваё рашэнне.

Надзея АНІСОВІЧ

anisovich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Аналітыкі для палітыкі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».