Вы тут

Беларусь і Кітай сталі стратэгічнымі партнёрамі і рухаюцца далей


Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з дэлегацыяй Народнага ўрада правінцыі Хунань (КНР) на чале з мэрам урада цэнтральнага горада Чанша Ху Хэнхуа і прэзідэнтам кампаніі Zооmlіоn Чжань Чуньсінем.


«Нашы краіны і народы звязваюць шчырае сяброўства і плённае супрацоўніцтва ў розных сферах дзейнасці. За 25 гадоў з моманту ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Кітаем пройдзены вялікі шлях насустрач адно аднаму. Паміж намі няма закрытых тэм», — заявіў Прэзідэнт.

Паводле яго слоў, вялікую ролю ў гэтым працэсе іграюць цесныя міжрэгіянальныя сувязі, што пацвярджаецца прыбыццём дэлегацыі з правінцыі Хунань у Беларусь. «Ваш цяперашні візіт носіць асаблівы характар. Ён праходзіць напярэдадні запланаванай на верасень нашай сустрэчы на вышэйшым узроўні са Старшынёй КНР спадаром Сі Цзіньпінам. Гэтыя перамовы павінны пакласці пачатак якасна новага этапу кітайска-беларускага партнёрства — рэалізацыі поўнамаштабных інвестыцыйных праектаў», — цытуе кіраўніка дзяржавы прэс-служба Прэзідэнта.

Аляксандр Лукашэнка прывёў у якасці прыкладу паспяховага супрацоўніцтва правінцыі Хунань і рэгіёнаў нашай краіны стварэнне доследных узораў будаўнічай і камунальнай тэхнікі буйной кітайскай кампаніі Zооmlіоn на базе шасі МАЗ.

Пачата рэалізацыя сумесных праектаў з удзелам Мінскага трактарнага завода і «Гомсельмаша» па пашырэнні мадэльнага шэрагу вырабаў як для еўрапейскага, так і азіяцкага рынкаў, у тым ліку самога Кітая.

«У Магілёўскай вобласці ёсць прамысловы патэнцыял, які можна рэалізаваць з прыцягненнем вядучых прадпрыемстваў правінцыі Хунань, тым самым пашырыўшы вашу прысутнасць у краінах Еўразійскага саюза і Еўропы. І пры гэтым мы гарантуем кітайскім кампаніям максімальна спрыяльныя ўмовы гаспадарання», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

У сваю чаргу Ху Хэнхуа падкрэсліў, што паміж Беларуссю і Кітаем неабходна развіваць міжрэгіянальнае супрацоўніцтва, і дзейнасць кампаніі Zооmlіоn таму спрыяе.

У цэлым кітайскі бок на сустрэчы адзначыў добрыя перспектывы для развіцця ўзаемадзеяння і гатоўнасць інвеставаць у Беларусь. У ліку прыярытэтных партнёраў, з якімі плануецца развіваць супрацоўніцтва, — МАЗ, МТЗ, «Гомсельмаш», «Строммашына». Пры гэтым разглядаецца магчымасць стварэння сумеснага інжынернага цэнтра.

Загаловак у газеце: Добрыя перспектывы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».