23 Май, серада

Вы тут

БРСМ прапануе стварыць клуб экспертаў "Фабрыка думкі"


Першы сакратар ЦК БРСМ Андрэй Белякоў прапанаваў стварыць у краіне клуб экспертаў "Фабрыка думкі". Пра гэта ён заявіў 26 жніўня падчас адкрытага дыялогу "Моладзь і палітыка: формула адказнасці" на фестывалі "Алімпія-2016".


Андрэй Белякоў адзначыў, што адкрыты дыялог з'яўляецца ў нейкай ступені генератарам думак. "Некаторыя з іх унікальныя і прымушаюць задумацца аб развіцці не нейкіх прыватных інтарэсаў, а краіны і грамадства, - падкрэсліў ён. - Адкрыты дыялог ужо перарос у рух, таму ёсць прапанова ад саюзу моладзі зрабіць клубнае аб'яднанне па ўсёй краіне, каб гэты адукацыйны кірунак прагрэсіраваў".

Пры гэтым першы сакратар ЦК БРСМ упэўнены, што адкрыты дыялог можа праходзіць і ў тэлевізійным фармаце. "Калі нас падтрымаюць, саюз моладзі сумесна з усімі зацікаўленымі гатовы развіваць на пастаянным, сістэмным узроўні гэтую тэму", - дадаў Андрэй Белякоў.

Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Бузоўскі падтрымаў гэтую ініцыятыву і адзначыў, што падобныя дыскусіі, як адкрыты дыялог, патрэбныя. Але клуб экспертаў, які прапануе стварыць БРСМ, не павінен стаць проста чарговым праектам.

"Будзем падтрымліваць гэтую ініцыятыву. Калі ўсё атрымаецца, гэта будзе той праект, які сёння патрэбны краіне, грамадзянскай супольнасці, інтэлектуальным колам, - звярнуў увагу Ігар Бузоўскі. - Таму давайце якасна прадумаем гэтую ініцыятыву, каб яна працавала і яе ўзровень адпавядаў той высокай задачы, якую вы перад сабой ставіце ".

БЕЛТА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Чым здзівілі і ўразілі ўдзельнікі WorldSkіlls Belarus 2018?

Чым здзівілі і ўразілі ўдзельнікі WorldSkіlls Belarus 2018?

Як вы думаеце, ці шмат страў можна прыгатаваць з буракоў?

Грамадства

Лагеры наводзяць апошні лоск

Лагеры наводзяць апошні лоск

Сярэдні кошт пуцёўкі сёлета — 430 рублёў.

Грамадства

Як на тры гадзіны стаць велабёрдарам

Як на тры гадзіны стаць велабёрдарам

Зусім нядаўна ў Мінску з'явілася ўнікальнае для Беларусі месца — «Горад птушак».

Грамадства

Наколькі Мінск гатовы прымаць усе катэгорыі турыстаў?

Наколькі Мінск гатовы прымаць усе катэгорыі турыстаў?

«Мы нават і не думалі, што існуюць такія праблемы...».