Вы тут

Улады ЗША рэкамендавалі правяраць донарскую кроў на вірус Зіка


Усю донарскую кроў у ЗША неабходна правяраць на наяўнасць віруса Зіка. З такімі рэкамендацыямі выступіла ўпраўленне па санітарным наглядзе за якасцю харчовых прадуктаў і медыкаментаў ЗША.


ФОТА: bbc.com

Паводле звестак упраўлення, тэсты на вірус ўжо праводзяцца ў Фларыдзе і Пуэрта-Рыка.

На думку ўрачоў, гэтая мера цяпер неабходная, каб гарантаваць бяспеку здароўя ўсіх людзей, якія маюць патрэбу ў пераліванні донарскай крыві.

У лютым гэтага года ўпраўленне рэкамендавала праводзіць тэсты на вірус толькі ў тых штатах, дзе былі зафіксаваныя выпадкі захворвання. Зараз гэтая мера будзе распаўсюджана паўсюдна.

Згодна з дадзенымі, амаль 300 цяжарных жанчын у ЗША заражаныя вірусам Зіка.

BBC

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».