Вы тут

Паралімпійцаў праводзілі ў Рыа


У Нацыянальным алімпійскім камітэце адбыліся афіцыйныя провады нашых спартсменаў у Бразілію, дзе ўжо праз дзесяць дзён стартуюць Паралімпійскія гульні-2016. Спаборніцтвы пройдуць з 7 па 18 верасня, у турніры возьме ўдзел 21 беларускі атлет, яны будуць змагацца за медалі ў пяці відах спорту. Сярод найбольш тытулаваных у складзе нашай дэлегацыі плывец Ігар Бокій і Людміла Волчак, якая выступіць у акадэмічным веславанні.


Першы віцэ-прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі Максім Рыжанкоў падчас провадаў дэлегацыі ў Рыа адзначыў, што для НАК няма адрозненняў паміж алімпійскай і паралімпійскай зборнымі.

— Вы ўсе для нас адна каманда. Ваш лозунг «Yеs, І саn!» адлюстроўвае стыль вашага жыцця. У Бразіліі вы яшчэ раз дакажаце, што ўсё зможаце і з'яўляецеся найлепшымі ў сваіх відах спорту, — сказаў Максім Уладзіміравіч.

Сцяганосцам беларускай зборнай на Паралімпійскіх гульнях у Рыа будзе заслужаны майстар спорту, лёгкаатлет Аляксандр Трыпуць. Капітанам зборнай абрана майстар спорту міжнароднага класа, лёгкаатлетка Ганна Канюк.

Поспехаў і добрых выступленняў спартсменам пажадала віцэ-прэм'ер Наталля Качанава.

— Ведучы актыўны лад жыцця, з'яўляючыся ўдзельнікамі галоўных стартаў чатырохгоддзя, вы ўжо пераможцы, на якіх варта раўняцца астатнім. За вас будзе хварэць уся Беларусь, — адзначыла яна.

Беларускія паралімпійцы будуць прадстаўляць краіну ў спаборніцтвах па плаванні, лёгкай атлетыцы, дзюдо, акадэмічным веславанні і фехтаванні. Нагадаем, што нашы спартсмены выступаюць у Паралімпійскіх гульнях з 1988 года. Усяго атлетамі заваявана 124 узнагароды, 39 з якіх залатыя.

— Многія спартсмены-паралімпійцы з'яўляюцца кумірамі для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі, — падкрэсліла міністр працы і сацыяльнай абароны Марыяна Шчоткіна. — У Беларусі 29 тысяч дзяцей-інвалідаў, і ваш прыклад стойкасці і мужнасці, імкнення дамагацца самых высокіх мэтаў — для іх паказальны. Прадэманструйце на Паралімпіядзе свае лепшыя якасці, каб увесь свет ацаніў, як развіты спорт у Беларусі.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

lobazhevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Удачных стартаў!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».