Вы тут

Тэрмін абмену прыватызацыйных чэкаў падоўжаны на 4 гады


— У мяне ад бацькоў і свёкра засталіся імянныя прыватызацыйныя чэкі (ІПЧ) «Маёмасць». А знаёмыя кажуць, што яны ўжо не сапраўдныя. Мне здаецца, што гэта не так. Дзе і якім чынам я магу абмяняць іх на акцыі?

Маргарыта Сяргееўна,

г. Мінск


Па каментарый мы звярнуліся да спецыялістаў Беларусбанка, які і выконвае ролю пасярэдніка пры ажыццяўленні аперацый па абмене акцый прадпрыемстваў, што прыватызуюцца, на ІПЧ «Маёмасць». У прэс-службе гэтай фінансавай установы нам паведамілі, што, згодна з адпаведнай пастановай Савета Міністраў, тэрмін абароту ІПЧ «Маёмасць» вызначаны па 30 чэрвеня 2019 года.

Акцыі, прызначаныя для абмену, як правіла, размяркоўваюцца паміж установамі гэтага банка згодна з памерам іх агульнага пакета. Напрыклад, пакет акцый аб'ёмам да 100 тысяч чэкаў абменьваецца ў горадзе ці раёне па месцы размяшчэння адкрытага акцыянернага таварыства. Пакет акцый да 200 тысяч ІПЧ абменьваецца ў межах вобласці, г. Мінска па месцы знаходжання прадпрыемства. А вось такія каштоўныя паперы таварыства аб'ёмам звыш 200 тысяч чэкаў абменьваюцца па ўсёй краіне.

Таксама нам паведамілі, што абмен акцый на чэкі ажыццяўляецца ў любым падраздзяленні Беларусбанка, які выконвае гэтую аперацыю паводле спіса прадпрыемстваў, што прыватызуюцца, і ў якім адкрыты спецыяльны (чэкавы) рахунак фізічнай асобы. Для выканання аперацыі па абмене акцый прадпрыемстваў на ІПЧ «Маёмасць» чалавек прад'яўляе пашпарт нашай краіны і сертыфікат чэкаў.

Сёння заканадаўства дазваляе абменьваць на акцыі як налічаныя ўласныя чэкі, так і атрыманыя ў спадчыну. Таксама дазваляецца выкарыстоўваць чэкі, якія былі перааформлены пакупніку ад блізкіх сваякоў (бацькоў, дзяцей, мужа і жонкі, родных братоў і сясцёр, унукаў, бабуль, дзядуляў, свекрыві, свёкра, цесця і цешчы), якім яны былі налічаныя ў якасці асабістай маёмаснай квоты, але ў суме не больш за 250 ІПЧ «Маёмасць» на працягу ўсяго перыяду бязвыплатнай прыватызацыі. Абмен у гэтым выпадку ажыццяўляецца па заяве пакупніка з указаннем у ім, ад каго атрыманы чэкі, без прад'яўлення дакументаў, якія пацвярджаюць сваяцтва. У выпадку паведамлення пакупніком у заяве лжывых звестак адносна ІПЧ «Маёмасць», перааформленых ад пералічаных вышэй сваякоў і выкарыстаных для абмену, праведзеная здзелка з'яўляецца несапраўднай.

У выпадку змены месца жыхарства гаспадар названых папер мае права перавесці спецыяльны чэкавы рахунак у падраздзяленне Беларусбанка па новым месцы жыхарства.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».