Вы тут

Ігар Бузоўскі: дзяржава спадзяецца на далейшую ініцыятыўнасць моладзі


Пра гэта заявіў сёння намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Ігар Бузоўскі падчас урачыстага адкрыцця рэспубліканскага спартыўнага фестывалю для працоўнай моладзі "Алімпія-2016".


ФОТА: belta.by

Ігар Бузоўскі адзначыў, што на адкрыццё фестывалю прыехала шмат дзяржаўных дзеячаў, прадстаўнікоў розных міністэрстваў і ведамстваў. "Гэта тая ўвага, якое аказваецца моладзі ў Беларусі, гэта надзея на вашу далейшую ініцыятыву", - падкрэсліў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта.

Ён таксама звярнуў увагу, што падтрымка моладзі заўсёды застаецца адным з прыярытэтаў у сацыяльна-эканамічным развіцці краіны. "Паверце, гэта не галаслоўныя фразы. Гэта заслуга ў тым ліку Года моладзі, гэта заслуга ўсіх вас: хто рабіў тыя праекты, дамогся тых рэзультатаў, якія мы атрымалі па выніках Года моладзі", - адзначыў Ігар Бузоўскі і выказаў надзею, што моладзь зможа прымножыць дасягнутае.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».