Вы тут

Каб выклікаць жаль каханай, хлопец парэзаў сабе руку


Супрацоўнікамі крымінальнага вышуку Цэнтральнага РУУС сталіцы выкрыты малады чалавек, які для таго, каб прымірыцца з дзяўчынай, абвінаваціў невядомага хулігана ў прычыненні яму нажавой раны.


— У бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі з рэзанай ранай левага перадплечча быў дастаўлены 18-гадовы малады чалавек, які патлумачыў, што на яго напаў невядомы і падчас канфлікту прычыніў нажавое раненне. Супрацоўнікам крымінальнага вышуку хлопец расказаў, што ён гуляў у адным са сталічных паркаў, калі да яго падышоў невядомы мужчына і без аніякіх прычын нанёс удар нажом па руцэ, пасля чаго ўцёк, — расказала прэс-афіцэр Цэнтральнага РУУС г. Мінска Таццяна Абозная.

Падчас правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў аператыўнікамі было ўстаноўлена, што цялесныя пашкоджанні хлопец прычыніў сабе сам. Абвінавачаны ў падмане малады чалавек прызнаўся, што на такі крок яго штурхнула сварка з дзяўчынай. Каб выклікаць жаль каханай, ён вырашыў інсцэніраваць напад на сябе: адправіўся ў адзін са сталічных паркаў, дзе нанёс сабе неглыбокую рану рукі нажом, які належаў яму.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Каб выклікаць жаль каханай, хлопец... парэзаў сабе руку

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?