Вы тут

Жыхар Брэстчыны хацеў вярнуць грошы людзям, якіх падмануў летась


Супрацоўнікамі аддзела крымінальнага вышуку крымінальнай міліцыі Партызанскага РУУС Мінска затрыманы 34-гадовы жыхар горада Бярозы Брэсцкай вобласці, які ашуканскім шляхам завалодваў грашовымі сродкамі.


Фота: sputnik.by

— Яшчэ ў лістападзе мінулага года ў дачыненні да мужчыны была заведзена крымінальная справа за здзяйсненне махлярства: ён завалодаў грашыма ў памеры 60 тысяч далараў. Падчас расследавання ў дачыненні да яго супрацоўнікамі Следчага камітэта была прынятая мера стрымання — падпіска аб нявыездзе. Не чакаючы судовага паседжання, мужчына вырашыў у што б там ні стала вярнуць грошы пацярпелым, — распавяла прэс-афіцэр Партызанскага РУУС г. Мінска Наталля Ганусевіч. — Каб зарабіць грошы, зламыснік на адным з інтэрнэт-сайтаў размясціў аб'яву аб продажы хатняй тэхнікі і мяккай мэблі. Фатаграфіі тавараў, якіх у наяўнасці насамрэч не было, мужчына браў з сеціва. Перадаплату ў памеры 50-100 працэнтаў прасіў пералічыць на мабільны тэлефон. У пацверджанне сваёй сумленнасці ён высылаў кліентам сваю фатаграфію і пашпартныя дадзеныя. Затым атрыманыя грошы зламыснік пералічваў на рахунак букмекерскай канторы з мэтай атрымання матэрыяльнага выйгрышу. За кошт апошняга ён збіраўся вярнуць даўгі пацярпелым. Аднак стаўкі чаканага прыбытку не прыносілі.

У Партызанскі РУУС г. Мінска паступіла 11 заяў ад грамадзян, якія пацярпелі ад незаконных дзеянняў мужчыны. Акрамя таго, праваахоўнікам вядома, што ахвярамі зламысніка сталі не толькі жыхары Партызанскага раёна сталіцы, але і ўсёй краіны.

У маі гэтага года судом Бярэзінскага раёна быў вынесены прысуд у дачыненні да затрыманага аб прызнанні яго вінаватым у здзяйсненні злачынства. У чэрвені ў дачыненні да яго Следчым камітэтам Рэспублікі Беларусь была заведзеная другая крымінальная справа па частцы 2 артыкула 209 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь ( "Махлярства"). Зараз зламыснік адбывае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 3 гады ў папраўчай калоніі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.