Вы тут

Рух транспарту па вул. К.Цэткін адкрываецца ў Мінску з 1 верасня


У Мінску з 1 верасня адкрываецца рух транспарту па вул. К.Цэткін ад вул. Няміга да вул. Кальварыйскай. Такая інфармацыя размешчана на сайце дзяржаўнай установы "Сталічны транспарт і сувязь".    


Фота: БЕЛТА

З гэтага перыяду ўводзіцца новая схема арганізацыі руху на скрыжаванні вул. К.Цэткін - Няміга - прасп. Дзяржынскага. У сувязі з гэтым уносяцца змяненні ў работу гарадскога пасажырскага транспарту: 

  • аднаўляецца работа тралейбусных маршрутаў нумароў 4, 7, 44, 58, аўтобусных маршрутаў нумароў 46, 78, 151Э па пастаянных трасах з рухам праз вул. К.Цэткін;
  • адмяняецца работа часовых аўтобусных маршрутаў нумароў 923, 944, 958;
  • выкананне прыпыначнага пункта "М.Танка" для тралейбусных маршрутаў нумароў 4, 7, 44, 58, аўтобусных маршрутаў нумароў 46, 78 у напрамку вакзала часова пераносіцца наперад на новую ўладкаваную пляцоўку за скрыжаваннем з вул. Караля;
  • пераносіцца выкананне прыпыначнага пункта "Музычны тэатр" для тралейбусных маршрутаў нумароў 12, 40, 53, аўтобусных маршрутаў нумароў 23, 57, 74С пры руху ў напрамку вул. Шчорса на ранейшае месца на прасп. Дзяржынскага (за пл. Ф.Багушэвіча);
  • аднаўляецца выкананне прыпыначнага пункта "Музычны тэатр" пры руху з боку вакзала для тралейбуснага маршруту нумар 36 (на прасп. Дзяржынскага), аўтобуснага маршруту нумар 151Э (на вул. К.Цэткін).

Пасажырам, якія маюць шматразовыя праязныя дакументы на аўтобус, прадастаўляецца права праезду без дадатковай аплаты ў тралейбусах маршрутаў нумароў 4, 7, 44, 58 на ўчастках, якія дубліруюцца, да 1 кастрычніка.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.