Вы тут

«Жыву з мужам як на бочцы з порахам»


«Людзі, якім я расказваю пра нашы з мужам адносіны, паціскаюць здзіўлена плячыма: маўляў, як ты церпіш? Я і сама ўвесь час шукаю і не знаходжу адказу на гэтае пытанне. Пазнаёміліся мы пяць гадоў таму, абое былі ўжо не дзеці — мне 30, яму 34, у абаіх за спінай па няўдалым шлюбе. Пачалі сустракацца. Жэня неяк прызнаўся, што не верыць у жаночае пастаянства. У яго, маўляў, быў сумны вопыт, і нават не адзін. Я сказала, што пастараюся яго не расчараваць.

Мне і насамрэч здавалася, што нарэшце сустрэла разумнага, моцнага, надзейнага мужчыну, з якім і ў агонь, і ў ваду.

Мы знялі кватэру, пачалі жыць разам. Якое гэта было шчасце — прачынацца разам з ім, гатаваць сняданак, чакаць з працы, размаўляць да паўночы, цалавацца да адурэння... Але... Чым больш блізкімі мы станавіліся, тым больш падазроным ён рабіўся. Я ўжо змірылася з пытаннямі «Дзе?», «Калі?», «З кім?» і амаль не рэагавала на іх. Нават прыемна было спачатку, што раўнуе. «Ты не можаш быць настолькі добрай, — гаварыў ён. — Ты прыкідваешся!» А я не прытваралася, я проста кахала яго... Праз некаторы час ён пачаў піць. Знікаў на два-тры дні, потым з'яўляўся сярод ночы і пераварочваў пакой у пошуках сведчанняў здрады. Ён чакаў ад мяне пэўнай рэакцыі, пакаяння ў грахах, але я заставалася спакойнай. Тады Жэня пачаў заляцацца да маіх сябровак. Мог пры мне абняць каго-небудзь, пасадзіць на калені, мог за апошнія грошы павезці дадому на таксі... Магчыма, я не вытрымала б, але паміж усімі гэтымі выбрыкамі ў нас былі цудоўныя перыяды — з кветкамі, пяшчотнымі прызнаннямі, катаннем па начным горадзе... А потым у яго зноў пачынаўся «галівуд».

Апошнія паўгода я жыву як на парахавой бочцы — кожны дзень у чаканні выбуху.

Пахудзела, часта раздражняюся па дробязях. Магчыма, вы будзеце смяяцца, але мне здаецца, што такім чынам ён выпрабоўвае мае пачуцці, таму што не можа паверыць у іх да канца. Вытрымаю, выцерплю — значыць, сапраўды кахаю... Але ж і я не жалезная. Столькі разоў спрабавала гаварыць з ім, тлумачыць, што мне ніхто не патрэбен, акрамя яго. Ён спачатку становіцца на калені і просіць дараваць, а праз некалькі дзён усё пачынаецца спачатку... Атрымліваецца нейкае замкнёнае кола, і як з яго вырвацца, не ведаю...

Святлана, г. Гродна»

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.