Вы тут

Больш за ўсіх збожжа засталося няўбраным у Віцебскай вобласці


Беларускія аграрыі ўбралі больш за 94% пасяўных плошчаў і ўжо блізкія да завяршэння ўборачнай кампаніі. Па аператыўнай інфармацыі Мінсельгасхарча, на 25 жніўня сабрана 6765,2 тысячы тон збожжа пры сярэдняй ураджайнасці ў 33,6 ц/га. Як нядаўна адзначаў падчас прэс-канферэнцыі намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Уладзімір Гракун, сёлета ўборачная кампанія зацягваецца з-за неспрыяльных умоў надвор'я.


Першымі збор збожжавых і зернебабовых культур завяршылі гаспадаркі Брэсцкай вобласці з вынікам ў 1167,3 тысячы тон. Найбольшая ўраджайнасць атрымалася ў аграрыяў Гродзеншчыны — 37,1 ц/га, а найбольшы ўраджай у Міншчыны — 1741,2 тысячы тон. Больш за ўсіх збожжа засталося няўбраным у Віцебскай вобласці, дзе аграрыям яшчэ трэба будзе папрацаваць на чвэрці пасяўных плошчаў.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

krуzhеvісh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Чакаем Віцебшчыну

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.