Вы тут

Стывен Сігал марыў пазнаёміцца з Аляксандрам Лукашэнкам


Прэзідэнт Беларусі правёў нефармальную сустрэчу з вядомым амерыканскім акцёрам Стывенам Сігалам.


Акцёр супрацоўнічае з беларускай ІT-кампаніяй, аднак асабліва дзелавым гэты візіт не стаў. Пазнаёміцца з Аляксандрам Лукашэнкам Стывен Сігал, па яго ўласным прызнанні, марыў даўно і, збіраючыся ў Мінск, настойліва прасіў пра сустрэчу. Да Беларусі стаўленне ў госця асаблівае яшчэ і таму, што, як высветлілася, ёсць яго карані і ў нашай краіне.

Сустрэча з Прэзідэнтам атрымалася жывой і для госця вельмі пазнавальнай, з акцэнтам на сельскую гаспадарку, паведамляе БЕЛТА. Пытанне сапраўды актуальнае, паколькі ўборачная ў краіне ў самым разгары. Стывену Сігалу паказалі тое, без чаго не абыходзіцца ніводная беларуская гаспадарка, найбольш папулярныя культуры — буракі, капусту, моркву. Тут жа ў полі адбылася і першая дэгустацыя.

За лёгкай вячэрай у рэзідэнцыі Прэзідэнта стравы беларускай кухні госці каштавалі літаральна «з градкі». Даспадобы прыйшліся халаднік, бульба і, вядома, беларускае сала. Натуральныя беларускія прадукты не пакінулі абыякавымі амерыканскіх гасцей.

Загаловак у газеце: Сустрэча без гальштукаў

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.