Вы тут

Знойдзена самая вялікая ў свеце жамчужына


Рыбак з філіпінскага вострава Палаван знайшоў жамчужыну, якая будзе прэтэндаваць на званне самай вялікай у свеце і, як мяркуецца, можа каштаваць каля 100 мільёнаў долараў, піша Malaysіan Dіgest. Мужчына вылавіў яе 10 гадоў таму, але нават не ўяўляў сабе яе сапраўднага кошту.


Жыхар горада Пуэрта-Прынсеса знайшоў велізарны каштоўны камень у 2006 годзе падчас шторму — яго лодка зачапілася за гіганцкае перламутравае ўтварэнне. Ён схаваў жамчужыну вагой 34 кілаграмы пад ложкам і лічыў сваім талісманам. Філіпінец вырашыў паказаць камень іншым людзям, толькі калі яго хаціна згарэла. Рыбак аднёс знаходку ў муніцыпальнае ўпраўленне па пытаннях турызму. «Мы былі ўражаны. Трэба, каб гемолагі дапамаглі нам сертыфікаваць яе. Цяпер мы чакаем пацвярджэння аўтэнтычнасці ад Гемалагічнага інстытута», — расказалі ў офісе па турызме.

Знаходка рыбака ў пяць разоў пераўзыходзіць габарытамі і вагой жамчужыну, якая лічылася рэкардсменкай да яе. Раней самым вялікім перламутравым каменем была прызнана сямікілаграмовая «жамчужына Алаха» (вядомая як «жамчужына Лаа Цзы»), таксама знойдзеная на Філіпінах. Улады горада хацелі б пакінуць камень у Пуэрта-Прынсесе, зрабіць яго славутасцю і прыцягнуць больш адпачывальнікаў. Malaysіan Dіgest не ўдакладняе, ці атрымае гаспадар жамчужыны якую-небудзь плату за знаходку.

Жамчужына такіх памераў не падобная на класічны шар, як звычайныя невялікія каменьчыкі-«сваякі», яна нагадвае хутчэй велізарны перламутравы кубак, і тым не менш можа вельмі шмат каштаваць.

Іван КУПАРВАС

Загаловак у газеце: Скарб пад ложкам

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.