Вы тут

Як прадстаўлена беларуская літаратура ў Паўднёвай Азіі?


Круглы стол на гэтую тэму адбыўся ў Выдавецкім доме "Звязда".


Сярод удзельнікаў – намеснік дырэктара Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Яўген Гарадніцкі, галоўны рэдактар часопіса «Нёман» Аляксей Чарота, адказны сакратар часопіса «Полымя» Юлія Алейчанка, рэдактар аддзела прозы і паэзіі газеты «Літаратура і мастацтва» Яна Явіч, перакладчык з санскрыту Ігар Кулікоў, кіраўнік студыі перакладаў з хіндзі Алеся Макоўская, пісьменнікі, перакладчыкі Ірына Качаткова і Валерыя Саротнік.

Падчас мерапрыемства абмяркоўваліся пытанні культурных і літаратурных адметнасцей паўднёваазіяцкага рэгіёну, практыкі мастацкага перакладу нацыянальныя літаратур Паўднёвай Азіі, месца літаратур Індыі, Пакістане, Непала, Бангладэша на старонках беларускай літаратурна-мастацкай перыёдыкі і стратэгічных планаў па перакстварэнні твораў беларускіх пісьменнікаў для паўднёваазіяцкага чытача.

Юлія АЛЕЙЧАНКА.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.