Вы тут

Дзіцячы дзень пройдзе 28 жніўня ў Нацыянальным мастацкім музеі


Нацыянальны мастацкі музей 28 жніўня правядзе акцыю "Дзіцячы дзень", прысвечаную Дню ведаў, паведамілі ў музеі.


ФОТА: church.by

Для тых, хто імкнецца далучыцца да свету мастацтва, у гэты дзень з 12.00 да 18.00 прадугледжаны скідкі на білеты для наведвання музея і знаёмства з яго экспазіцыяй.

Арганізатары акцыі акрамя скідак прапануюць наведвальнікам паўдзельнічаць у "Архітэктурным фантазіуме", які дапаможа дзецям інакш зірнуць на выдатныя мясціны сталіцы, а таксама "паступіць" у "Акадэмію маленькіх экспертаў", дзе ў гульнявой форме вывучаць карціны з мінулага. "Скрыжаванне пытанняў і адказаў" прадаставіць магчымасць дзецям і бацькам знайсці ў залах музея адказы на заданні квеста. "Завулак таямнічых скульптур" навучыць дзяцей успрымаць творы мастацтва кончыкамі пальцаў.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.