Дэлегацыя Кітайскай акадэміі кіруючых кадраў у сферы бізнесу з горада Далянь наведала сваіх беларускіх калег.
Па словах Аляксандра ІВАНОЎСКага, першага прарэктара Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, перспектыўнымі кірункамі для развіцця супрацоўніцтва з'яўляюцца ўзаемныя стажыроўкі супрацоўнікаў і кіраўніцтва, удзел у міжнародных навуковых і адукацыйных праграмах і праектах, публікацыі ў навуковых выданнях, правядзенне сумесных семінараў — праз інтэрнэт.
— Хачу сказаць, што наша ўзаемадзеянне з кітайскім бокам дастаткова шчыльнае. Мы дамовіліся да таго ж абмяняцца навуковымі часопісамі, публікацыямі, — расказаў Аляксандр Іваноўскі.
Тан ЮЭ, віцэ-прэзідэнт Кітайскай акадэміі кіруючых кадраў у сферы бізнесу адзначыў, што ўдзел нашай краіны ў праекце новага Шаўковага шляху «Адзін пояс — адзін шлях» дае магчымасць рэалізаваць сумесныя з Кітаем праекты і ў сферы адукацыі.
Надзея ЮШКЕВІЧ
Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.
Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».