Вы тут

Парадак на выбарах будзе забяспечаны


Да асноўнага дня парламенцкіх выбараў засталося два з паловай тыдні. Датэрміновае галасаванне пачнецца ўжо 5 верасня. І ад гэтага дня падраздзяленні Міністэрства ўнутраных спраў пачнуць працаваць ва ўзмоцненым рэжыме. Працягнецца гэта цэлы тыдзень.


— Ва ўсіх структурных падраздзяленнях Міністэрства ўнутраных спраў наладжана ўзаемадзеянне з выбарчымі камісіямі, выканаўчымі і распарадчымі органамі, — паведаміў начальнік упраўлення аховы правапарадку галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі Міністэрства ўнутраных спраў Дзмітрый Кур'ян. — Зараз нашы супрацоўнікі правяраюць тэхнічную ўмацаванасць выбарчых участкаў. А з 5 па 12 верасня будзе наладжана кругласутачная праца аператыўна-секцыйных штабоў. Выбарчая кампанія цяпер праходзіць у спакойнай абстаноўцы. Фактараў, якія могуць аказаць негатыўны ўплыў на ход яе правядзення, мы не бачым. Наша работа дазваляе забяспечыць грамадскі парадак і бяспеку, а таксама адэкватнае рэагаванне на любыя змяненні аператыўнай абстаноўкі.

Акрамя таго, актыўны маніторынг участкаў для галасавання праводзяць супрацоўнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Акцэнт робіцца на прафілактычнай рабоце.

— Са старшынямі выбарчых камісій і работнікамі аб'ектаў, дзе размешчаны ўчасткі для галасавання, мы праводзім адмысловыя заняткі, — расказаў першы намеснік начальніка Рэспубліканскага цэнтра ўпраўлення і рэагавання на надзвычайныя сітуацыі МНС Рэспублікі Беларусь Аляксандр Канавальчык. — Таксама адпрацоўваюцца схемы эвакуацыі грамадзян і тушэння пажараў. У асноўны дзень выбараў — 11 верасня — МНС таксама будзе працаваць ва ўзмоцненым рэжыме. На кожным участку будуць дзяжурыць нашы супрацоўнікі.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

schklennіk@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?