Вы тут

Як захаваць адносіны?


Не памылюся, калі скажу, што пераважная большасць людзей на планеце марыць пра моцную і шчаслівую сям'ю. Але далёка не ва ўсіх гэта мара збываецца. Колькасць разводаў з кожным годам расце... «Чамусьці многія, калі выходзяць з загса, забываюцца на тое, што над адносінамі трэба працаваць», — піша ў сваім блогу шчаслівы муж і тата Крысціян Рэй — прадзюсар крэатыўнага агенцтва Hollywood World. І дзеліцца ўласным досведам у выглядзе парад.


1. Навучыцеся прасіць прабачэння. Шчыра. Без прызнання ўласнай віны не бывае сапраўднай блізкасці паміж людзьмі.

2. Не насіце на сэрцы крыўду. Гэта ўрэшце вас загубіць.

3. Кажыце «КАХАЮ» часта і на ўсе лады. Словы «Ты і так ведаеш, што я цябе кахаю» забудзьцеся назаўжды.

4. Хадзіце на спатканне адно з адным, прычым часта. Рабіце адно аднаму прыемнае. Дарыце кветкі, гатуйце нечаканыя святочныя вячэры.

5. Не адмаўляйце адно аднаму ў сексе. Секс — гэта свята кахання. Ён аб'ядноўвае сэрцы і разбурае сцены паміж каханымі.

6. Не расставайцеся надоўга; ніякая праца ці хобі не могуць быць важнейшымі за сям'ю.

7. Сябруйце з тымі, хто шануе сям'ю. Дрэнная кампанія псуе характар чалавека.

8. Забудзьцеся на слова «развод». Ніколі не выкарыстоўвайце яго, каб прыстрашыць партнёра.

9. Праводзьце шмат часу з дзецьмі. Не пакідайце іх надоўга на бабу, дзеда і на нянек. Яны вашы, ім патрэбны менавіта вы.

10. Замест таго, каб купляць дзецям усё без разбору, трэніруйце іх характар, розум і волю.

11. Шмат размаўляйце адно з адным і дзецьмі. Выключыце тэлевізар і камп'ютарныя гульні. Кантактуйце часта і доўга. Абмяркоўвайце тое, што вас радуе, дзяліцеся тым, што вас турбуе.

12. Навучыцеся пераключацца з рэжыму «Як бы мне зрабіць па-свойму» у рэжым «Як бы палепшыць жыццё каханага чалавека».

13. Захоўвайце пачуцці, якія аднойчы паміж вамі разгарэліся, як скарб. І памятайце — па-сапраўднаму шчаслівыя дзеці вырастаюць толькі ў шчаслівай сям'і.

Падрыхтавала Наталля МАЎЧАНАВА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.