Вы тут

Эканоміка краіны вяртаецца на траекторыю аднаўлення эканамічнага росту


На сустрэчы кіраўніка дзяржавы з прэм'ер-міністрам Андрэем Кабяковым і старшынёй праўлення Нацыянальнага банка Паўлам Калаурам абмяркоўвалася сітуацыя ў эканоміцы краіны. Кіраўніку дзяржавы далажылі аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця за мінулы перыяд 2016 года.


Абмяркоўвалася таксама супрацоўніцтва Беларусі з міжнароднымі фінансавымі арганізацыямі па канкрэтных пытаннях. У іх ліку праект па рэканструкцыі аўтадарогі Мінск—Гродна, які рэалізуецца сумесна з Сусветным банкам. «Трэба ўсё рабіць, каб гэта супрацоўніцтва не спынялася. Для нас гэта вельмі выгаднае супрацоўніцтва, асабліва ў гэты перыяд», — адзначыў Прэзідэнт.

Андрэй Кабякоў далажыў, што ў той матрыцы задач, якая была вызначана кіраўніком дзяржавы, з сямі паказчыкаў выкананы адзін, але вельмі важны. Гэта паказчык інфляцыі. Ва ўрадзе разлічваюць, што інфляцыю ў 2016 годзе, як і планавалася, удасца ўтрымаць у межах 12%.

Эканоміка краіны паступова вяртаецца на траекторыю аднаўлення эканамічнага росту. Па пераважнай большасці паказчыкаў маецца станоўчая дынаміка, якая характарызуе якасныя змены ў эканоміцы.

Прэзідэнт падрабязна праінфармаваны аб сітуацыі на знешніх рынках, суадносінах экспарту і імпарту, плацежным балансе краіны. Абмеркаваны праблемныя пытанні, якія тычацца функцыянавання дзяржпрадпрыемстваў. Разгледжана выкананне праграмных мер па скарачэнні перакрыжаванага субсідавання ў сферы ЖКГ.

Акрамя таго, старшыня праўлення Нацыянальнага банка Павел Калаур далажыў кіраўніку дзяржавы аб сітуацыі на валютным рынку і ў банкаўскім сектары. Нягледзячы на зніжэнне экспарту ў вартасным выражэнні, урад і Нацбанк разам з банкаўскай сістэмай прынялі адпаведныя меры, якія дазволілі істотным чынам стабілізаваць сітуацыю на валютным рынку.

Аляксандр Лукашэнка яшчэ раз звярнуў увагу ўрада і Нацбанка, а таксама іншых банкаў на неабходнасць прыкласці адпаведныя намаганні для захавання належнай рэсурснай падтрымкі непасрэдна для крэдытавання рэальнага сектара эканомікі.

Прэзідэнт таксама падтрымаў прапанову ўрада аб увядзенні з 1 кастрычніка безнаяўных жыллёвых субсідый для частковай кампенсацыі платы за жыллёва-камунальныя паслугі, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы. Праект адпаведнага ўказа быў прадстаўлены Аляксандру Лукашэнку. Разлічваць на падтрымку змогуць сем'і, дзе аплата жыллёва-камунальных паслуг будзе перавышаць устаноўлены працэнт ад сукупнага даходу. Для гараджан гэта выдаткі больш за 20% у сукупным даходзе, а для сельскай мясцовасці — 15%, растлумачыў Андрэй Кабякоў.

У цэлым Прэзідэнт патрабуе, каб урад, плануючы нейкія рашэнні, якія могуць паўплываць на жыццёвы ўзровень насельніцтва, адрасным чынам у дачыненні да канкрэтных катэгорый грамадзян прадугледжваў нівелюючыя меры, дзейнічаў у рамках канцэпцыі сацыяльнай дзяржавы.

* * *

Аляксандр Лукашэнка заслухаў таксама даклад генеральнага пракурора Аляксандра Канюка аб стане крымінагеннай сітуацыі і рабоце органаў пракуратуры.

На мерапрыемстве таксама прысутнічалі прадстаўнікі іншых сілавых структур, кіраўніцтва Адміністрацыі Прэзідэнта і дзяржсакратарыята Савета бяспекі.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, пашыраны фармат мерапрыемства звязаны з глыбокай рэформай у праваахоўнай сістэме, якая нядаўна адбылася ў Беларусі. Як было адзначана па выніках даклада, у дзейнасці пракуратуры маецца тэндэнцыя ўсё большага пераходу пракурорскага нагляду ў эканамічную сферу. Прэзідэнт у цэлым станоўча ацаніў стан спраў у органах пракуратуры. Разам з тым, даручана ліквідаваць асобныя недахопы.

Абмеркаваны і некаторыя кадравыя пытанні, падрыхтоўка да правядзення ў Мінску ў пачатку верасня каардынацыйнай нарады генеральных пракурораў краін СНД.

Што тычыцца крымінагеннай сітуацыі, то ў параўнанні з мінулым годам яна практычна не змянілася. Разам з тым, у якасці станоўчага моманту адзначаецца меншая колькасць забойстваў. І ў цэлым у апошнія гады мае месца тэндэнцыя скарачэння злачыннасці.

Загаловак у газеце: Сітуацыя кантралюецца

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».