Вы тут

Гомельскі абласны камітэт "БРСМ": чакаем тэмы для "Адкрытага дыялогу"


У Гомельскай вобласці актыўна рэалізуецца рэспубліканскі праект "Адкрыты дыялог" — шырокая дыскусійная пляцоўка, якая дае магчымасць моладзі падымаць самыя вострыя праблемы і задаваць хвалюючыя пытанні грамадскім дзеячам, прадпрымальнікам і прадстаўнікам органаў улады. Са жніўня па верасень на Гомельшчыне пройдуць каля 40 такіх сустрэч, удзельнікамі якіх стануць больш за 2 500 прадстаўнікоў моладзі.


Тэмы дыялогаў заяўлены розныя: культурная спадчына Беларусі, здаровы лад жыцця ў маладзёжным асяроддзі, валанцёрства, выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання і іншыя тэмы пра палітыку, навуку, культуру і спорт.

"Праект "Адкрыты дыялог" дае магчымасць прапанаваць свае ідэі і праекты для ўвасаблення ў жыццё, а таксама закліканы даць магчымасць маладым людзям заявіць пра сваю жыццёвую пазіцыю, асэнсаваць ролю моладзёжнага руху ў развіцці краіны, у фарміраванні светапогляду новага пакалення", — заявіў Ігар Завалей, першы сакратар Гомельскага абласнога камітэта ГА "БРСМ".

Упершыню для асвятлення ходу дыялогаў будзе выкарыстоўвацца Служба публічных трансляцый струменевага відэа праз спецыялізаванае прыкладанне "Перыскоп". Гэта дазволіць у рэжыме ан-лайн любому ахвотнаму сачыць за тым, што адбываецца на дыскусійных пляцоўках.

Гомельскі абласны камітэт ГА “БРСМ” прапануе накіраваць свае тэмы для абмеркавання, прапановы і ідэі для дыялогаў праз электронную пошту brsm.gomel.obl@gmail.com.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.