Вы тут

Раім схадзіць


Міжнародны фестываль вулічнага кіно, фестываль фатаграфій, майстар-клас па мультыплікацыі і выстава посуду ручной работы – афіша «Звязды» з 19 па 25 жніўня. 


Велазлёт

Фота: kerava.fi

Дзе: хутар «Шаблі» (в. Малае Запруддзе)

Калі: 20-21 жніўня, 10:00

Колькі каштуе: бясплатна

Упершыню ў Беларусі пройдзе грандыёзны міжнародны веласіпедны фестываль, які збярэ не толькі беларускіх аматараў двухколавага транспарту, але і замежных гасцей.

Два дні абяцаюць насычаную праграму: выступленні музыкантаў, горад майстроў, квэсты, экскурсіі, ноч кіно – і гэта далёка не ўсё!

Для самых маленькіх гасцей фестывалю падрыхтавана дзіцячая зона. 


Міжнародны фестываль вулічнага кіно 

Фота: womo.com.ua

Дзе: Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь (вул. К. Маркса, 12)

Калі: 20 жніўня, 15:00

Колькі каштуе: бясплатна

20 жніўня ў 15:00 у дворыку Нацыянальнага гістарычнага музея разгорнецца «Кіно-Пікнік», у рамках якога і пройдзе «Міжнародны фестываль вулічнага кіно».

Акрамя самога прагляду фестывальных фільмаў (усяго плануецца паказ 15 кароткаметражных стужак) запланаваны майстар-класы ад кінашкол, інтэрактыўныя праекты, забавы для дзяцей і многае-многае іншае.

Усіх гасцей будуць частаваць гарачай гарбатай і кавай, а вось цёплыя пледы і дыванкі арганізатары раяць захапіць з сабой.


Фестываль фатаграфій «Фотазона»

Фота: girlhistory.ru

Дзе: парк забаў Dreamland (вул. Арлоўская, 80)

Калі: 21 жніўня, 12:00

Колькі каштуе: бясплатна

На фестывалі, прымеркаваным да Сусветнага дня фатаграфіі, вас чакае мора фотаздымкаў, выстава рарытэтных фотакамер, фотавыставы знакамітых аўтараў і пачаткоўцаў, арыгінальныя фотазоны і адукацыйная праграма. У ёй, дарэчы, запланаваныя выступленні мэтраў беларускай творчай фатаграфіі і дыскусіі аб яе лёсе, прэзентацыі і адкрытыя ўрокі вядучых фоташкол і фотастудый Мінска.

Самых маленькіх гасцей фестывалю чакаюць дзіцячыя пляцоўкі. 


TheatreHD: «Рамэа і Джульета»

Дзе: кінатэатр «Цэнтральны» (пр-т Незалежнасці, 13)

Калі: 23 жніўня, 19:30

Колькі каштуе: 14 р. – звычайнае месца, 17 р. – VIP-месца

Дзякуючы праекту Theatre HD пастаноўкі лепшых заходніх тэатраў можна ўбачыць у любой кропцы свету. Усё, што для гэтага трэба, – квіток у кіно.

На галоўныя ролі ў сваёй новай пастаноўцы рэжысёр Кенэт Брана запрасіў Рычарда Мэдэна і Лілі Джэймс, вядомых усяму свету ролямі Роба Старка з «Гульні тронаў» (Game of Thrones, 2011) і Наташы Растовай з «Вайны і міру» (War & Peace, 2016).

Па задумцы аўтараў паказы спектакля ў кінатэатрах пройдуць у чорна-белым варыянце.

Працягласць – 170 хвілін.


Майстар-клас па мультыплікацыі

Фота: youtube.com

Дзе: Цэнтральная бібліятэка імя. Я. Купалы (вул. В. Харужай, 16)

Калі: 25 жніўня, 17:00

Колькі каштуе: уваход вольны, па папярэднім запісе

На майстар-класе дзеці паспрабуюць сябе ў якасці мультыплікатараў, а іх бацькі даведаюцца, як развіць фантазію, абстрактнае мысленне, уменне прадстаўляць і ўвасабляць ідэі дзіцяці.

Вас чакаюць цікавая лекцыя пра мультыплікацыю і яе віды, інтэрактыўная прэзентацыя і стварэнне невялікага мультфільма, які потым будзе паказаны на праектары.

Запіс на майстар-клас: +375 29 332-01-10, +375 25 760-46-69.


Выстава «Цяпло душы»

Фота: vk.com

Дзе: Мастацкая галерэя Міхаіла Савіцкага (пл. Свабоды, 15)

Калі: па 18 верасня, сер.-нядз. з 11:00 да19:00

Колькі каштуе: удакладняць у касе

11 жніўня ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага адбылося адкрыццё выставы «Цяпло душы» Свята-Елісавецінскіх майстэрняў Ella. У экспазіцыі прадстаўлены ўнікальныя вырабы ручной работы з фарфору, керамікі і шкла.

Прадукцыя Ella Ceramica шырока вядомая сярод прыхільнікаў і знаўцаў керамікі. Фарфоравыя вырабы знаходзяцца ў прыватных калекцыях Беларусі, Расіі, Польшчы, Францыі, Германіі і Англіі.

У рамках выставы мастакі майстэрняў Ella правядуць майстар-класы па роспісу, акварэльнаму малюнку, шыццю.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.