Вы тут

Ратавальнік Аляксандр Панцілееў нават у адпачынку дапамагае людзям


Калі б не гэты мужны чалавек, адным жыхаром вёскі Каськова Мсціслаўскага раёна стала б меней.


Калі б не гэты мужны чалавек, адным жыхаром вёскі Каськова Мсціслаўскага раёна стала б меней. Капітан унутранай службы Аляксандр Панцілееў працуе начальнікам змены пажарнай аварыйнай выратавальнай часці №1 Бабруйска, а ў вёску прыехаў на адпачынак да сваіх родных. Разам з цесцем ён займаўся ўладкаваннем лецішча, калі ўбачыў, што гарыць веранда суседскага дома. Імгненне — і ён быў ужо там. Нехта з людзей сказаў, што ўнутры знаходзіцца чалавек. Праз акно Аляксандр разгледзеў у дымавой заслоне ложак, дзе нерухома ляжаў мужчына. Кожная секунда магла каштаваць таму жыцця. І тады ратавальнік разбіў шыбу, ускочыў у пакой і папоўз да ложка. Едкі дым раздзіраў грудзі, не даваў дыхаць. За акном хваляваліся людзі, ужо і за яго жыццё. Аляксандр узваліў на плечы абмяклае цела і пацягнуў да акна, дзе яго чакаў цесць. Свежае паветра хутка вярнула з непрытомнасці выратаванага пенсіянера. Полымя на яго вачах паядала дом, але яму ўжо нішто не пагражала.

Нават калегі па рабоце ўражаны мужнасцю свайго таварыша. Кажуць, што ён сапраўдны сябар і вельмі шчыры чалавек. А ратавальнікам вырашыў стаць яшчэ ў школе. Напэўна нездарма бацькі далі яму такое імя — Аляксандр. У перакладзе з грэчаскай мовы яно азначае — абаронца людзей.

Нэлі ЗІГУЛЯ

zigulya@zviazda.by

Загаловак у газеце: Дзякуй, капітан!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».