Вы тут

У Мінску пройдзе адкрыты дыялог “Моладзь і выбары: формула адказнасці”


19 жніўня ў сталіцы ў “Прэзідэнт-гатэлі” адбудзецца “Адкрыты дыялог” на тэму “Моладзь і выбары: формула адказнасці”, арганізатарам якога выступае Цэнтральны камітэт грамадскага аб'яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”.


ФОТА: otpusk.by

Удзел у дыскусіі возьмуць больш за сто чалавек з усіх рэгіёнаў краіны. Гэта члены тэрытарыяльных, участковых і акруговых камісій, кіраўнікі тэрытарыяльных штабоў па арганізацыі ўдзелу ГА "БРСМ” у кампаніі па выбарах, нацыянальныя назіральнікі, акрэдытаваныя для маніторынгу парламенцкіх выбараў.

Даведка. У склад абласных (Мiнскай гарадской) тэрытарыяльных выбарчых камісій увайшло 6 прадстаўнікоў маладзёжнай арганізацыі; акруговых 90, участковых 3490. Па стану на 15 жніўня 2710 прадстаўнікоў БРСМ акрэдытаваныя выбарчымі камісіямі па выбарах дэпутатаў Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання (усіх узроўняў) нацыянальнымі назіральнікамі.

У якасці экспертаў "Адкрытага дыялогу” выступяць: першы сакратар Цэнтральнага камітэта грамадскага аб'яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” Андрэй Белякоў, кіраўнікі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Белая Русь", грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз жанчын”, Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў.

Падчас “Адкрытага дыялогу” “Моладзь і выбары: формула адказнасці” будуць закрануты такія пытанні як: "Выбары асноўны інструмент грамадзянскай супольнасці”, “Значэнне і роля выбараў у гісторыі суверэннай Беларусі”, “Удзел грамадзянскай супольнасці ў выбарчай кампаніі”, “Інстытут абавязковай акрэдытацыі для нацыянальных назіральнікаў на выбарах”і іншыя.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.