Вы тут

Што цяпер у пад'ездах будзе рамантавацца за кошт жыхароў дома


Мінжылкамунгас выставіў на сваім сайце інструкцыю аб парадку планавання, правядзення і фінансавання бягучага рамонту жыллёвага фонду, дзе дакладна размяжоўваюцца віды работ, што выконваюцца за кошт сродкаў грамадзян, — усе яны датычацца рамонту ў пад'ездах.


У дакуменце гаворыцца, што цяпер бягучы рамонт плануецца ў ходзе восеньскіх аглядаў або па просьбе (прэтэнзіі) спажыўцоў. Спажывец ці арганізацыя па эксплуатацыі таксама могуць ініцыяваць рамонт.

Гадавы план зацвярджаецца да 1 студзеня бягучага года, патрэба ў бюджэтных сродках павінна быць пададзена заказчыкам да 1 красавіка ў выканаўчы орган па месцы знаходжання жыллёвага фонду, які эксплуатуецца. Заказчык можа авансаваць выканаўцаў па абавязацельствах бягучага фінансавага года ў межах бюджэтных асігнаванняў справаздачнага перыяду (квартала, паўгоддзя, 9 месяцаў, года) у памеры не больш за 25% ад каштарыснага кошту работ.

У інструкцыі прыводзіцца дакладны пералік работ, якія выконваюцца за кошт сродкаў спажыўцоў.

Сюды ўваходзіць расшыўка швоў, заштукоўванне выбоін, расколін, асобных участкаў сцен, аднаўленне тынкоўкі і абліцоўванне сцен і столяў (у тым ліку падвесных), а таксама выраўноўванне сцен і столяў і аднаўленне і ўмацаванне ляпных дэкаратыўных дэталяў.

За кошт жыльцоў арганізацыя адновіць падлогу пад'ездаў без змены канструкцыі і адрамантуе смеццеправоды.

За сродкі ўладальнікаў кватэр пад'езда будуць праведзены малярныя работы, у тым ліку афарбоўка дзвярэй шахты і кабіны ліфта, а таксама купэ кабіны ліфта. Толькі рамонт дапаможных памяшканняў, прызначаных для размяшчэння і абслугоўвання інжынернага абсталявання і інжынерных сетак жылога дома, робіцца з прыцягненнем бюджэту.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Не плюй у карытца...

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.