Вы тут

Нацыянальны аэрапорт Мінск абслужыў двухмільённага пасажыра


Нацыянальны аэрапорт Мінск абслужыў свайго двухмільённага пасажыра сёлетняга года. Юбілейным стаў пасажыр, які адлятаў авіярэйсам кампаніі «Люфтганза» па маршруце Мінск — Франкфурт.


Летась аэрапорт сустракаў свайго двухмільённага пасажыра 13 верасня, у гэтым годзе такі быў абслужаны на 31 дзень раней. За студзень—сярэдзіну жніўня ў параўнанні з аналагічным перыядам 2015 года Нацыянальны аэрапорт Мінск абслужыў на 350 тысяч пасажыраў больш. Кіраўніцтва аэрапорта спадзяецца, што падобная станоўчая дынаміка захаваецца і надалей, і да канца года будуць абслужаны звыш 3,3 мільёна чалавек.

РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск» — першы міжнародны аэрапорт Беларусі, сертыфікаваны ў адпаведнасці з міжнародным стандартам ІSO 9001 комплексна па ўсіх напрамках дзейнасці. Тут базіруецца авіякампанія «Белавія», а таксама грузавыя авіяперавозчыкі «Трансавіяэкспарт», «Рубістар» і «Генекс». Палёты са сталічнага аэрапорта выконваюцца больш як па 40 міжнародных кірунках Еўропы, Блізкага Усходу і іншых рэгіёнаў.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Ёсць двухмільённы авіяпасажыр!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».