Вы тут

У Воранаўскім раёне праходзіць тыдзень культуры “Суквецце талентаў”


Тыдзень культуры пад такой назвай праходзіць з 15 па 21 жніўня ў Воранаўскім раёне.


Сярод імпрэз — розныя выставы, у тым ліку дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва бібліятэчных умельцаў, кніжных навінак і работ Воранаўскай дзіцячай школы мастацтваў, конкурсы і гульні для дзяцей, сустрэча з пісьменнікамі, свята фальклору і народнай творчасці, святы вёсак Асава і Пеляса, раённы праект Scooter Day у рамках маладзёжнай акцыі «Моладзь за здаровы лад жыцця». Яшчэ адна «фішка» — майстар-класы з удзелам мясцовых умельцаў. Напрыклад, Саламея Вікенцьеўна Антаненка можа навучыць усіх зацікаўленых мастацтву вышыўкі, а Станіслава Вікенцьеўна Міхна — падвойнаму ткацтву. Тыдзень культуры завяршыцца раённым фестывалем нацыянальных культур, падчас якога адбудзецца конкурс на лепшае нацыянальнае падвор'е.

Барыс ПРАКОПЧЫК

prakopchіk@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Суквецце талентаў Воранаўскага краю

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.