Вы тут

У Крупках праходзіць пленэр памяці Барыса Аракчэева


Мінскі абласны пленэр па вырабе дэкаратыўных скульптур з каменю праходзіць у горадзе Крупкі з 12 жніўня па 2 верасня.


Прысвечаны ён 90-годдзю з дня нараджэння заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Барыса Аракчэева (1926—2013).

Мерапрыемства мае на мэце папулярызацыю айчыннага мастацтва скульптуры, павышэнне прафесійнага майстэрства тых, хто стварае культурныя і архітэктурныя каштоўнасці. Акрамя таго, — паказаць грамадскасці дасягненні беларускіх творцаў у гэтай галіне, палепшыць архітэктурную і эстэтычную выразнасць горада.

У пленэры ўдзельнічаюць скульптары, члены Беларускага саюза мастакоў Ігар Засімовіч, Кацярына Зантарыя, Алег Купрыянаў, Аляксандр Сакалоў.

Урачыстае адкрыццё знакавай у жыцці цэнтральнага рэгіёна падзеі адбудзецца 16 жніўня ў Крупскім гісторыка-краязнаўчым музеі з удзелам дачкі Барыса Аракчэева — Аксаны.

Арганізавалі мерапрыемства Мінскі абласны выканаўчы камітэт і Крупскі раённы выканаўчы камітэт.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

lazovskaya@zviazda.by

Загаловак у газеце: Пленэр памяці Барыса Аракчэева

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?