Вы тут

Пушчанскі зубр кіруецца ва Украіну?


У Кобрынскім раёне ўжо два тыдні блукае адзінокі зубр. Яго бачылі на тэрыторыі гаспадарак «Астромічы», «Стрыгава», «Гарадзец-Агра». Начуе звер, як правіла, у лесе, а днём выходзіць пахарчавацца, а таксама падыходзіць блізка да статкаў кароў.


Паводле апошняй інфармацыі, зубр рухаецца на поўдзень. У мінулыя выхадныя ляснога волата каля вёскі Павіцце бачыла землеўпарадкавальнік Дзівінскага сельвыканкама Святлана ТРУБЧЫК.

— Я стаяла за дваццаць метраў ад яго, фатаграфавала на сваю камеру, — расказала Святлана Іванаўна. — Мае аднавяскоўцы выказвалі асцярогу, што звер можа быць шалёны. Але яго паводзіны кажуць пра адваротнае. Ён стаяў і спакойна еў салому, якую нядаўна сабралі ў рулонны цюк. Потым павярнуўся і пайшоў у бок лесу. Расказваюць, што ў іншых мясцовасцях зубр прычыніў шкоду, напрыклад, парваў электрапастух. У нас ён нічога дрэннага не зрабіў. І людзі назіраюць за ім як за экзатычнай жывёлай. А днём раней яго бачылі ў Лелікаве, гэта ўжо на самай мяжы з Украінай. Магчыма, зубр сабраўся туды.

Намеснік начальніка Брэсцкай абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Сяргей ШТЫК сказаў, што не варта падыходзіць да зубра на адлегласць 20 метраў. Лепей усё ж не спакушацца на цікавае сэлфі, а адагнаць звера моцнымі гукамі, падыдзе сігнал аўтамабіля. Гэта дзікі звер, нельга прадбачыць, што яму прыйдзе ў галаву. У зубра, па ўсёй верагоднасці, гон — ён блукае ў пошуках новага месца жыхарства. Вядома, што пушча перанаселеная зубрамі. І некаторыя асобіны сыходзяць у іншыя мясцовасці.

Святлана ЯСКЕВІЧ

yackevіch@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Арэнда жылля. Хоць «мядзведжы кут», абы з выгодамі і пральнай машынай

Арэнда жылля. Хоць «мядзведжы кут», абы з выгодамі і пральнай машынай

Гэтая вясной многія хацелі самаізалявацца на прыродзе.

Грамадства

Дарогамі Славы. Кулямётчык і мінамётчык

Дарогамі Славы. Кулямётчык і мінамётчык

З сапраўднымі легендамі мінулай вайны Паўлам Рубісам і Віктарам Вятошкіным мне пашчасціла сустрэцца ў майскія дні восемдзесят дзявятага года.