Вы тут

Мікалай Шарстнёў павіншаваў першых «тысячнікаў» жніва


Старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарстнёў павіншаваў першых «тысячнікаў» жніва. У Докшыцкім раёне на адным полі больш за 1000 тон збожжа намалацілі адразу два экіпажы.


Героямі ўрачыстасці сталі два экіпажы Докшыцкага райаграсэрвіса. Самы вопытны сярод сёлетніх «тысячнікаў» — Уладзімір Лаўцэвіч.

— Для мяне гэта ўжо дваццаць сёмае жніво, — гаворыць Уладзімір Пятровіч. — Дванаццаць разоў мой актыўны ўдзел ва ўборцы быў адзначаны на рэспубліканскіх «Дажынках». Там двойчы з дасягненнямі павіншаваў асабіста Прэзідэнт. Мой уласны рэкорд — 2860 тон, якія намалаціў гадоў шэсць таму. Сёлета працуем у экіпажы з Уладзімірам Ваховічам і мяркуем, што жніво завершым у самыя кароткія тэрміны і, безумоўна, з добрай якасцю.

Маладыя «тысячнікі» — Віктар Суднік і Сяргей Каляга — адсталі ў той дзень ад экіпажа Лаўцэвіча толькі на 32 тоны.

— Прачынаемся ў 5.30, а восьмай гадзіне раніцы ўжо ў кабіне камбайна. У сярэднім у дзень намалот пад 70 тон. У лепшыя дні бывае і па 100. Тэхніка надзейная. Асабліва праблемных паломак няма, — расказвае старшы камбайнер Віктар Суднік.

Старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарстнёў уручыў «тысячнікам» плазменныя тэлевізары і мультываркі. А старшыня Докшыцкага райвыканкама Алег Пінчук — грашовыя прэміі. Губернатар пажадаў камбайнерам моцнага здароўя, добрага настрою і сіл выехаць у камандзіроўкі ў праблемныя раёны, бо амаль палова збожжавых у паўночным рэгіёне яшчэ не абмалочана.

Падчас гутаркі з кіраўніцтвам раёна і гаспадаркі губернатар адзначыў, што сёлета пераменлівае надвор'е перашкаджае. Вясна была вельмі цяжкая. Губернатар не раз падкрэсліваў, што гарантыя добрых вынікаў — прытрымліванне тэхналогій на ўсіх этапах работы на зямлі.

Карэспандэнт «Звязды» папрасіў удакладніць: што ж трэба зрабіць, каб тэхналогіі прымяняліся паўсюль?

— Каб выконваць тэхналогію, трэба ўсё мець: тэхніку і сельгасмашыны, угнаенні, сродкі хімічнай абароны. Спецыялісты ведаюць, як і што рабіць. Але не хапае тэхнічнага забеспячэння. Перш за ўсё трэба тэхнічна пераўзброіцца. Другі момант: вобласць — зона рызыкоўнага земляробства з абмежаваным перыядам вырошчвання сельскагаспадарчых культур. Таму за вельмі кароткі час павінны зрабіць усё, што патрабуецца ад тэхналогіі, — разважае старшыня аблвыканкама.

Ён адзначыў, што летась машынны парк папоўнілі 850 трактароў айчыннай вытворчасці. Гэта добрая падтрымка механізатарам.

Сёлета абласныя «Дажынкі» на Віцебшчыне пройдуць у Сенненскім раёне.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

pukshanskі@zvіazda.by

Докшыцкі раён

Загаловак у газеце: Поспех дыктуюць тэхналогіі

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.